Трэці Спас
народна-хрысціянскае свята From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трэці Спас (таксама Малы Спас, Хлебны Спас, Арэхавы Спас) — дзень у народным календары ўсходніх славян, прымеркаваны да святкавання ў Праваслаўнай царкве перанясення з Эдэсы ў Канстанцінопаль Нерукатворнага вобраза Ісуса Хрыста, — 16 (29) жніўня. Гэта дзень, наступны пасля свята Успення Прасвятой Багародзіцы (15 (28) жніўня).
Remove ads
Традыцыі ў Беларусі
У Беларусі шырока святкавалі Спас (Вялікі Спас) і Макавей. Пра святкаванне Трэцяга Спасу на Беларусі вядома мала, у некаторых месцах у гэты дзень спраўлялі Дажынкі — свята канца жніва. Вядомы прыказкі: «Трэці Спас хлеба прыпас», «Па Трэцім Спасе трымай рукавіцы ў запасе».
У некаторых раёнах гэты дзень называюць Арэхавым Спасам, бо раней у царкве асвячалі арэхі, якія нарыхтоўвалі дзеці. Верагодна, як і ва Украіне, у Беларусі гэта свята было запазычана з Расіі ў пазнейшыя часы[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads