Спас

народна-хрысціянскае свята ўсходніх славян From Wikipedia, the free encyclopedia

Спас
Remove ads

Спас, або Я́блычны Спас (таксама Другі́ Спас, Вялі́кі Спас, Сярэ́дні Спас, Іспа́с) — старажытнае славянскае земляробчае свята, звязанае з выспяваннем пладоў. Адзначаецца 6 (19) жніўня. У хрысціянскай традыцыі Вялікі Спас азначае свята Праабражэння Гасподняга. Спас асабліва шанавалі ў народзе, у гэты дзень у храмах асвячаюць яблыкі і іншыя плады, пасля чаго дазваляецца іх есці. Лічыцца, што з гэтага дня лета заканчваецца і пачынаецца восень.

Хуткія факты Яблычны Спас ...

У народным календары адзначаюцца таксама Першы Спас, або Макавей 1 (14) жніўня, і Трэці, Малы, «хлебны», «арэхавы» Спас 16 (29) жніўня.

Remove ads

Традыцыі ў Беларусі

У гэты дзень у храмах асвячалі яблыкі і іншыя плады, пасля чаго дазвалялася іх ужываць: «Добра яблычка к Іспасу». Асвечаныя яблыкі пакідалі на магілах блізкіх людзей. Да Яблычнага Спаса яблыкі (а таксама грушы, агрэст, струкавую гародніну) есці забаранялася, асабліва жанчынам, у якіх раней паміралі дзеці. Згодна з народным павер’ем, у гэты дзень Бог (ці Божая Маці) раздае на нябёсах усім памерлым дзеткам па яблычку, а таму дзіцяці, чыя маці каштавала іх не парою, пачастунку не дастанецца. Страшылі таксама бацькоў, якія дачасна елі яблыкі, што ў іх паўміраюць дзеці[1].

У народзе Спас лічылі днём адлёту буслоў. Калі буслы пачыналі рыхтавацца да вылету ў вырай за тыдзень перад Спасам, чакалася, што зіма надыдзе раней і будзе марозная, а вясна цяплейшая; калі ж пасля Спаса — восень будзе цёплая, зіма позняя, а вясна халодная. Адлёт буслоў сведчыў пра набліжэнне зімы, а прыказкі нагадвалі: «Спас — лета шась!», «Спас — бяры рукавіцы ў запас».

Да ўсходу сонца праводзілі абрад выгнання клапоў. «Прыйшоў Спас, штоб не было клапоў у вас!». Праз тое, што на тую пару з’яўляецца шмат аваднёў, у Лельчыцкім раёне кажуць: «Прыйшоў Спас, то пабярэ чорт і нас».

Таксама ў гэты дзень асвячалі мёд, які напярэдадні даставалі з вулляў. Лічылася, што бортніку нельга шкадаваць мёду для дзяцей, бо інакш у яго прападуць пчолы[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads