Трэці двор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Трэці дворmap
Remove ads

Трэці двор (чэшск.: Třetí nádvoří Pražského hradu) — асноўны і буйнейшы з чатырох двароў Пражскага Граду. Размешчаны ўсходней іншых, у цэнтральнай частцы замка, які на працягу тысячы гадоў з'яўлялася рэлігійным і палітычным цэнтрам краіны. На заходнім боку ў Цэнтральным крыле Новага палаца знаходзіцца праход у Другі двор, на поўначы ад двара ідзе Вікарская вуліца  (чэшск.), на ўсходзе праз праход паміж Саборам Св. Віта і Старым каралеўскім палацам злучаецца з плошчай Св. Георгія  (чэшск.). Бычыная лесвіца  (чэшск.) на паўднёвым боку двара спускаецца да Садоў на валах  (чэшск.).

Thumb
Трэці двор Пражскага Граду

Першапачаткова двух'ярусны двор быў выбрукаваны гранітам у XX ст. Плечнікам.

Thumb
Новы каралеўскі палац
Thumb
Старое пробства і Маналіт на фоне Сабора Св. Віта

Дамінантай двара з'яўляецца гатычны Сабор Святога Віта, Вацлава і Войцеха звернуты галоўным фасадам на захад. Каля сабора размяшчаецца Старое пробства  (чэшск.), археалагічныя раскопкі і гістарычныя даследаванні паказалі, што яно ўзвышаецца на месцы раманскага Біскупскага палаца ад якога захавалася толькі адно арыгінальнае акно. Побач з пробствам знаходзіцца гранітны Маналіт  (чэшск.), узведзены ў 1928 г.[1], і статуя Св. Георгія  (чэшск.). На ўсходнім боку размешчаны Стары каралеўскі палац, на заходнім і паўднёвым — Новы каралеўскі палац з балконам, з якога 29 снежня 1989 года неўзабаве пасля абрання прэзідэнтам Чэхаславакіі казаў сваю прамову Вацлаў Гавел[2]. Ля ўваходу ў стары палац размяшчаецца Арліны фантан  (чэшск.).

Remove ads

Зноскі

  1. HOMOLA, Zdeněk. Prameny, kašny a obelisk [online]. Praha: Zdeněk Homola, [cit. 2012-02-26]. Kapitola Obelisk na III. nádvoří.
  2. SKALICKÝ, Jaroslav; BARTOŠOVÁ, Simona. Bývalý prezident Václav Havel slaví 75. narozeniny [online]. Praha: Český rozhlas, 2011-10-05, [cit. 2012-02-26].

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads