Вацлаў Гавел

чэшскі дзяржаўны, грамадскі і культуры дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Вацлаў Гавел
Remove ads

Вацлаў Гавел (чэшск.: Václav Havel; 5 кастрычніка 1936, Прага — 18 снежня 2011[9]) — чэшскі дзяржаўны, грамадскі і культуры дзеяч.

Хуткія факты Вацлаў Гавел, 1-ы прэзідэнт Чэхіі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў чэшскай буржуазнай сям’і, якая мела цесныя сувязі з фінансавай і культурнай элітай чэшскага грамадства. Бацька В. Гавела інжынер па спецыяльнасці, быў старшынёй элітнага пражскага «Ротары-клуба», саўладальнікам кінастудыі «Барандоў» і буйнейшага канцэртнага палаца «Люцэрна» ў цэнтры Прагі. Гавелы валодалі значнай нерухомай маёмасцю, у т.л. лясамі, землямі. Падчас акупацыі Чэхаславакіі нацысцкай Германіяй Гавелы здолелі захаваць сямейны бізнес, на кінастудыі працягвалі здымаць фільмы, канцэртная зала прымала нямецкіх афіцэраў, прамысловыя прадпрыемствы атрымлівалі заказы ад немцаў.

Пасля камуністычнага перавароту ў 1948 годзе палац і кінастудыя былі нацыяналізаваныя, а сям’я Гаўлаў трапіла ў няласку рэжыму, у выніку чаго маладому Вацлаву было знемагчымлена навучанне на гуманітарных спецыяльнасцях чэхаславацкіх ВНУ. Пасля службы ў арміі (1957-59) В. Гавел працаваў у неакадэмічных тэатрах, якіх у 1950-1960-я ў Празе было шмат. У 1960-я працаваў драматургам у пражскім тэатры «На Забрадлі», набыў вядомасць як драматург не сацрэалістычнага кірунку. Друкаваўся ў чэшскіх літаратурных часопісах. Заняў пасаду рэдактара ў адным з вальнадумных часопісаў Чэхаславакіі, які ў рэшце быў закрыты цэнзурай. Суарганізатар чэшскага самвыдату. Пасля падпісання на міжнароднай канферэнцыі ў Хельсінкі чарговай дэкларацыі аб правах чалавека, В. Гавел выступіў ініцыятарам стварэння групы «Хартыя-77», якая патрабавала ад уладаў паважаць правы чалавека ў Чэхаславакіі, сузаснавальнік Камітэту ў абарону пераследаваных (1979). Арыштоўваўся за апазіцыйную дзейнасць, у 1979 асуджаны да 4,5 гадоў турэмнага зняволення за «антыграмадскую дзейнасць», назаўсёды атрымаў статус «вязня сумлення». У ліст. 1989 вядучы прадстаўнік руху «Грамадзянскі форум».

Пасля «Пражскай восені», 29.12.1989 Федэральны сход Чэхаславакіі аднагалосна абраў В. Гавела 9-м прэзідэнтам ЧССР (1989—1992). Пасля распаду ЧССР (1993) стаў першым прэзідэнтам Чэхіі, у 1998 перабраны (на пасадзе да 2003). Здолеў правесці ў краіне дэмакратычныя і эканамічныя пераўтварэнні. Савецкія войскі былі выведзеныя. Зняў з кіруючых пасад былых камуністаў, а таксама крайніх радыкалаў з ліку дысідэнтаў. Жыццёвы ўзровень утрымаўся, нягледзячы на разрыў эканамічных адносін з СССР, куды адрасавалася 40 % чэшскага экспарту. У апошнія гады прэзідэнцтва В. Гавел цяжка хварэў, перанёс дзве анкалагічныя аперацыі, але не пакідаў пасаду кіраўніка краіны да 2003 года.

Remove ads

Творчасць

Аўтар амаль 20 п’ес, шматлікіх крытычных нарысаў, эсэ.

Яго драматычныя творы сваёй эстэтыкай блізкія да п’есаў абсурду, але абсурд у іх вельмі спецыфічны, гэта абсурд жыцця ў сацыялістычнай супольнасці і сутыкнення індывіда з машынерыяй таталітарнай дзяржавы.

У 2007 годзе, пасля 19-гадовага перапынку, з’явілася новая п’еса Вацлава Гавела «Сыход» (Odcházení), якая ставілася затым на многіх сцэнах свету.

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

Палітычная і творчая дзейнасць В. Гавела адзначаная многімі міжнароднымі ўзнагародамі.

Беларускія пераклады

  • Аўдыенцыя (Audience): п’еса / Пераклад І. Шаблоўскай[10]
  • Свята ў садзе (Zahradní slavnost): п’еса / Пераклад Л. Баршчэўскага[11]
  • Жыццё ў праўдзе: Выбр. эсэ/ Пераклад С. Сматрычэнкі і Ю. Сматрычэнка, прадм. Л. Баршчэўскага. — Мн.: Логвінаў, 2014.
  • Пратэст/Пераклад С. Сматрычэнкі

Зноскі

  1. BillionGraves — 2011.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37774202'></a>
  2. COURAGE Registry
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q64784883'></a>
  3. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  4. Národní autority České republiky Праверана 27 чэрвеня 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  5. «Крыніца». — 1997. — № 1 (27)
  6. Пры зачыненых дзвярах. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1995.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads