Трэці чалавек
брытанскі чорна-белы дэтэктыўны фільм, зняты ў 1949 годзе рэжысёрам Кэралам Рыдам From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Трэ́ці чалаве́к» (англ.: The Third Man) — брытанскі чорна-белы дэтэктыўны мастацкі фільм у стылі «нуар», зняты ў 1949 годзе рэжысёрам Кэралам Рыдам.
У 1999 годзе Брытанскі інстытут кіно прызнаў фільм «Трэці чалавек» найлепшым брытанскім фільмам XX стагоддзя.[16]
Станам на люты 2024 года фільм займае 203 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў па версіі сайта IMDb.
Remove ads
Сюжэт
Холі Марцінс, аўтар бульварных раманаў, у надзеі атрымаць працу прыязджае ў пасляваенную Вену па запрашэнню свайго сябра Гары Лайма. На жаль, літаральна напярэдадні той загінуў у выніку няшчаснага выпадку.
Пахаваўшы сябра, Марцінс даведаецца, што Гары датычны да гангстэрскай групоўкі, якая дзейнічае ў Вене, але ніяк не можа ў гэта паверыць, паколькі ведае сябра ўжо вельмі даўно. Марцінс вырашае правесці ўласнае расследаванне, каб зняць з сябра абвінавачанні ў злачынствах, якія, як ён упэўнены, той не здзяйсняў.
Больш за тое, Марцінс упэўнены, што яго сябра быў забіты, а яго забойца недзе побач.
Remove ads
Узнагароды
- 1951 — Прэмія «Оскар»
- Найлепшая аператарская работа (чорна-белы фільм)
- 1950 — Прэмія BAFTA
- Найлепшы брытанскі фільм
- 1949 — Канскі кінафестываль
- 1950 — Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША
- Найлепшы замежны фільм
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads