Трэ-Крунур

From Wikipedia, the free encyclopedia

Трэ-Крунурmap
Remove ads

Трэ-Крунур (шведск.: Tre Kronor — «Тры кароны») — драўляны замак шведскіх каралёў, на месцы якога цяпер стаіць Стакгольмскі каралеўскі палац. Узвядзенне крэпасці прыпісваецца Ярлу Біргеру. Імя «Кроны», як мяркуюць, было дадзена замку падчас кіравання караля Магнуса IV. Замак згарэў дашчэнту ў 1697 г. разам з каралеўскай бібліятэкай і архівамі. Па гэтай прычыне аднавіць яго раннюю гісторыю даволі складана.

Хуткія факты Трэ-Крунур, Краіна ...
Thumb
Трохкаронны замак намаляваны на карціне 1661 года

Замак стаў месцам знаходжання каралёў пасля таго, як Густаў I Васа спыніў Кальмарскую унію і аднавіў шведскую дзяржаўнасць. Гэты кароль значна ўмацаваў сцены замка, а яго сын Юхан III упрыгожыў яго ў духу Паўночнага Адраджэння.

Захавальнік замка, Георг Штырнхоф, выявіў узгаранне на тэрыторыі замка 7 мая 1697 года. Начальнік пажарнай аховы, Свен Ліндберг, дакладваў пазней, што доступ да супрацьпажарных сродкаў быў заблакаваны агнём. Каралеўская сям’я і суд хутка пакінулі замак. Слугі спрабавалі выратаваць як мага больш каралеўскай маёмасці. Агонь хутка распаўсюдзіўся на ўсе часткі драўлянай у сваёй аснове будовы.

Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads