Тувалу (народ)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тувалу (народ)
Remove ads

Тувалу (саманазва Tuvalu, літаральна «дзевяць разам») — карэнныя насельнікі астравоў Эліс (дзяржава Тувалу) палінезійскага паходжання. Агульная колькасць у Тувалу — 10 тыс. чалавек (2011 г.). Прыкладна столькі ж прадстаўнікоў гэтага народа пражывае ў іншых краінах — Новай Зеландыі, Аўстраліі, Кірыбаці, Науру і інш. Да народа тувалу часам таксама адносяць карэнных насельнікаў атола Нуі (544 чал.), якія размаўляюць на мікранезійскай мове, але па матэрыяльнай культуры блізкія да палінезійскага насельніцтва краіны.

У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнні дзяржава Тувалу і астравы Тувалу.
Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Remove ads

Гісторыя

Паводле паданняў саміх тувалу, іх продкі трапілі на астравы Эліс з Самоа і Тонга у II тыс. н. э. Аднак археалагічныя знаходкі, зробленыя ў адной з падводных пячор на востраве Нануманга ў 1986 г., сведчаць пра тое, што астравы былі населены людзьмі ўжо некалькі тысяч гадоў таму.

Да прыходу еўрапейцаў астравіцяне не мелі адзінства і доўгі час вялі традыцыйны лад жыцця. Шчыльнае сутыкненне з еўрапейскай цывілізацыяй адбылося толькі ў XIX ст. У 1862 і 1865 гг. некалькі сот тувалу сталі ахвярамі перуанскіх гандляроў рабамі. З 1862 г. сярод астравіцян пачалі сяліцца міссіянеры і прадстаўнікі гандлёвых кампаній. У 1892 г. быў усталяваны брытанскі пратэктарат.

Пад час II сусветнай вайны на астравах базіраваліся амерыканскія ваенныя, якія вялі баявыя дзеянні з японцамі, што захапілі суседнія астравы Гілберта. Гэта паспрыяла далейшаму пранікненню еўрапейскай культуры ў асяроддзе астравіцян.

Адзіную назву Тувалу («дзевяць разам» — па колькасці астравоў і атолаў) краіна і народ прынялі толькі ў 1975 г., напярэдадні абвяшчэння незалежнасці (1978 г.).

Remove ads

Асаблівасці культуры

Асноўныя традыцыйныя заняткі — трапічнае земляробства і лоў рыбы. Паколькі астравы маюць каралавае паходжанне, то глебы тут не вельмі ўрадлівыя, адчуваецца недахоп вады. Але тувалу прызвычаіліся саджаць клубняплоды ў ямінах, блізкіх да ўзроўню грунтовых вод. Асабліва важную ролю ў сельскай гаспадарцы адыгрывае трапічная расліна тара і яе буйная разнавіднасць пулаку. Каля вёсак і агародаў саджаюць бананы і хлебнае дрэва. Какосавая пальма лічыцца галоўнай карміцелькай. Яе вырошчваюць паўсюдна, у тым ліку на малых бязлюдных астравах.

Тувалу — выдатныя рыбаловы, адрозніваюць некалькі дзясяткаў відаў рыб, што насяляюць навакольны акіян і мясцовыя лагуны. Рыбу ловяць з дапамогай сетак, вудаў і падхватнікамі, б’юць астрогай, ужываюць плеценыя пасткі, загародкі, ловяць уначы пры святле паходняў і г. д.

Жывёлагадоўля мае дапаможнае значэнне. Разводзяць свінняў, сабак, курэй, але іх мяса не з’яўляецца паўсядзённай ежай.

Тувалу добра захавалі традыцыйныя рамёствы — выраб плеценых цыновак, веераў, кошыкаў.

Захоўваюцца перажыткі традыцыйных політэістычных культаў і асабліва культ продкаў, хаця асноўнай сучаснай рэлігіяй з’яўляецца хрысціянства ў форме пратэстанцтва. Вельмі невялікая колькасць насельніцтва спавядае бахаізм. Пад час хрысціянскіх святаў выкарыстоўваюцца ў тым ліку традыцыйныя формы мастацтва — песні і танцы.

Remove ads

Мова

Мова тувалу мае палінезійскае паходжанне, блізкая да мовы самоанцаў. Пісьменнасць на аснове лацінкі. Выкладаецца ў школах нароўні з англійскай.

Галерэя

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads