Хлебнае дрэва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хлебнае дрэва
Remove ads

Хлебнае дрэва (Artocarpus altilis) — двухдольная расліна сямейства тутавыя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Гісторыя

Радзімай лічыцца паўночны захад Новай Гвінеі, адкуль продкі палінезійцаў 3500 г. таму завезлі яго на розныя астравы Акіяніі, дзе культывавалася як свойская расліна. У канцы XVIII ст. брытанцы накіроўвалі на востраў Таіці 2 экспедыцыі, каб даставіць парасткі дрэва на Антыльскія астравы. Аднак першая экспедыцыя на судне «Баўнці» скончылася паўстаннем маракоў (гл. Астравы Піткэрн і Вільям Блай). Другая экспедыцыя даставіла парасткі ў Новы Свет у 1793 г. Зараз вырошчваецца ў многіх трапічных краінах.

Remove ads

Знешні выгляд

Дасягае 20 — 26 м у вышыню. Кара шэрая, гладкая. Лісце пакрыта тонкім пухам. У залежнасці ад кліматычных умоў можа быць вечназялёным або лістападным. Кветкі дробныя, зелянявыя. Мужчынскія кветкі сабраныя ў падоўжаныя суквецці. Апыляюцца кажанамі. Пасля апылення жаночыя суквецці паступова зрастаюцца ў вялікае суплодзе. Суплодзі растуць па аднаму або гронкамі на вяршынях ветак. Дыяметр суплодзя — да 30 см, вага да 3 — 4 кг. Саспелае суплодзе мае колер бульбы ці свежага хлеба. Унутры ўтрымоўвае кудзелістую крухмалістую масу крэмавага колеру. Адрозніваюць сарты, якія ўтрымоўваюць унутры насенне і не ўтрымоўваюць яго. Пры спрыяльных кліматычных умовах прыносіць ураджай да 150 кг суплодзяў на працягу 9 месяцаў у год.

Remove ads

Выкарыстанне

Галоўным чынам выкарыстоўваецца мякаць суплодзяў, якая пры выпяканні ператвараецца ў саладкаваты «хлеб». У Палінезіі мякаць нарыхтоўвалі і квасілі ў ямінах. Няспелыя суплодзі па смаку нагадваюць агуркі і таксама шырока ўжываюцца ў кулінарыі. Смажанае і варанае насенне ўжываюць у якасці самастойнай ежы або прыправы.

Драўніна з-за хуткага росту друзлая. Выкарыстоўваецца ў якасці паліва.

Галерэя

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads