Тугельбай Сыдыкбекаў

кіргізскі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Тугельбай Сыдыкбекаў
Remove ads

Тугельбай Сыдыкбе́каў[1] (кірг.: Түгөлбай Сыдыкбеков; 1 (14) мая 1904 — 19 ліпеня 1997) — кіргізскі савецкі пісьменнік, Народны пісьменнік Кіргізскай ССР (1968), акадэмік Акадэміі навук Кіргізскай ССР (1954), Герой Кыргызскай Рэспукблікі (04.02.1997).

Thumb
Блок паштовых марак Кыргызсатана
Хуткія факты Тугельбай Сыдыкбекаў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў аіле Кен-Су (у сучасным Цюпскім раёне Ісык-Кульскай вобласці Кыргызстана). Вучыўся спачатку ў сельскай школе, потым у рускай пачатковай школе імя А. П. Чэхава ў горадзе Каракол, у школе 2-й ступені імя Н. К. Крупскай[2]. У 1929 годзе Тугельбай Сыдыкбекаў пераехаў у сталіцу і паступіў у сельскагаспадарчы тэхнікум[2], пасля сканчэння якога вучыўся ў зоаветэрынарным інстытуце. У 1932—1935 гадах быў супрацоўнікам газеты «Ленінская моладзь»[2].

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання (1954—1958) і Вярхоўнага Савета Кіргізскай ССР 3, 5—8-га скліканняў[3][4].

Памёр Тугельбай Сыдыкбекаў 19 ліпеня 1997 года, пахаваны на Ала-Арчынскіх могілках у Бішкеку.

Remove ads

Творчасць

Друкавацца Тугельбай Сыдыкбекаў пачаў у 1928 годзе[3][4]. Зборнікі яго вершаў «Барацьба» (1933), «Волаты» (1936), «Паэт-салавей» (1938), «Зварот да чалавека» і іншыя прысвечаны галоўным чынам тэме працы. Аўтар раманаў «Кен-су» (кнігі 1—2, 1937—1938) — пра першыя калгасы, «Тэмір» (1939—1940) — пра завяршэнне калектывізацыі, «Людзі нашых дзён» (1948; Сталінская прэмія 1949 года) — пра працу калгаснікаў у ваенны час, «Дзеці гор» (1953), «Жанчыны» (кнігі 1—2, 1962—1966, рускі пераклад 1972), «Равеснікі» (1977), аўтабіяграфічнай кнігі «Шлях» (1982).

Remove ads

Узнагароды і званні

Памяць

У 2005 годзе быў выпушчаны блок паштовых марак Кыгызстана, прысвечаны Тугельбаю Сыдыкбекаву.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads