Тупаі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тупаі (фр.: Tupai) — атол у групе астравоў Таварыства (Французская Палінезія). Агульная плошча — 38 км². Плошча сушы — 11 км².
Атол месціцца за 16 км на поўнач ад Бора-Бора. Уяўляе сабой шырокі край рыфа, які амаль цалкам атачае неглыбокую цэнтральную лагуну з пясчаным дном. Край увянчаны двума асноўнымі масівамі сушы, па адным на паўночным і паўднёвым баках, і трыма меншымі астраўкамі, размешчанымі на ўсходнім баку атола.
Тупаі знаходзіцца ў прыватнай маёмасці. На ім быў пабудаваны аэрадром. Перыядычна наведваецца людзьмі.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads