Астравы Таварыства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Астравы Таварыстваmap
Remove ads

Астравы Таварыства (фр.: Îles de la Société, таіц.: Tōtaiete mā) — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Французскай Палінезіі. Агульная плошча — 1590 км².

Хуткія факты Астравы Таварыства, Характарыстыкі ...
Remove ads

Гісторыя

Астравы Таварыства былі населены палінезійцамі ў 1 тысячагоддзі н. э. У XVIII ст. яны пачалі даследавацца еўрапейскімі мараплаўцамі. Джэймс Кук, які наведаў у 1769 г. востраў Таіці з мэтай назірання за Венерай, а таксама адкрыў шэраг суседніх астравоў, надаў ім імя Таварыства ў гонар Каралеўскага Таварыства развіцця натуральных ведаў.

У кан. XVIII ст. на Таіці ўзнікла манархічная дзяржава. У 1842 г. быў абвешчаны французскі пратэктарат. У 1885 г. астравы ўвайшлі ў склад Французскай Палінезіі.

Remove ads

Геаграфія

Астравы падзяляюцца на Наветраныя і Падветраныя. Большасць мае вулканічнае паходжанне, даволі ўзгорыстая. Найвышэйшы пункт — гара Арахена на Таіці (2241 м). Узбярэжжа многіх астравоў атачаюць каралавыя рыфы.

Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература жніўня каля 24,4 °C, сакавіка 31,7 °C. У сярэднім бывае 4 — 10 дажджлівых дзён у месяц.

Спіс астравоў

Наветраныя астравы:

Падветраныя астравы:

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads