Тураўлянскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тураўля́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Туроўля.

Хуткія факты Тураўлянскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Полацкага раёна. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гомельскага (5 населеных пунктаў: Багародзіцкае, Далёкія, Емяльянікі, Рыбакі і Спашчына) і Завозерскага (14 населеных пунктаў: Альшаніца, Будзішча, Гарадзішча 1-е, Гарадзішча 2-е, Загацце, Капцы, Карпінічы, Навіны, Паўлаўскае, Піскуны, Пуканаўка 1-я, Пуканаўка 2-я, Ткачова і Туроўля) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads