Тураўскі краязнаўчы музей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тураўскі краязнаўчы музей — адзін з найстарэйшых музеяў Гомельскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 1927 годзе на базе школьнага гуртка гісторыі і прыроды, меў больш за сто экспанатаў. Заснавальнік і першы дырэктар музея — настаўнік геаграфіі Максім Емяльянавіч Бруй. Актыўны ўдзел у стварэнні музея браў бібліятэкар Народнага дома Парфен Антонавіч Шчакатовіч.
У час Вялікай Айчыннай вайны сабраная музейная калекцыя цалкам знішчана. Пасля заканчэння вайны і да снежня 1949 года новая музейная калекцыя збіралася і экспанавалася ў прыватным доме П. А. Шчакатовіча. Рашэннем Палескага аблвыканкама ад 1949 года Тураўскі краязнаўчы музей быў адкрыты зноў. Да 1961 года музейная калекцыя налічвала 1290 адзінак.
Па ініцыятыве музея ў 1961 годзе на сярэднявечным гарадзішчы Турава праведзены першыя буйныя археалагічныя даследаванні Тураўскім атрадам АН СССР. Тады ж маскоўскія археолагі выказалі здагадку, што на гарадзішчы размяшчаюцца рэшткі манументальнага збудавання. Раскопкі 1963 года пацвердзілі здагадкі навукоўцаў — быў выяўлены падмурак сярэднявечнага цаглянага храма. У цяперашні час падмурак храма XII стагоддзя з’яўляецца цэнтральным экспанатам гісторыка-археалагічнага комплексу «Старажытны Тураў».
Remove ads
Калекцыя
Станам на канец 2023 года асноўны фонд музея складае больш за 12 тысяч прадметаў на розную тэматыку. Навукова-дапаможны фонд складае больш за 9 тысяч прадметаў. Таксама ёсць музейная экспазіцыя «Старажытны Тураў», якая знаходзіцца на мясцовай Замкавай гары.[1]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads