Туркестанскі хрыбет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Туркестанскі хрыбет' (кірг.: Түркстан кырка тоосу, узб.: Turkiston tizmasi, тадж.: Қаторкӯҳи Туркистон) — высакагорны хрыбет шыротнага кірунку, даўжынёй каля 340 км, які адносіцца да Гісара-Алайскай горнай сістэмы.
Праз горны вузел Матча хрыбет стульваецца з Алайскім хрыбтом на ўсходзе, і распасціраецца да Самаркандскай раўніны на захадзе. Паўночны схіл працяглы і спадзісты, з ядлаўцовымі лясамі і рэдкалессямі, паўднёвы — кароткі і круты, са скаламі і асыпкамі. З поўдня далінай ракі Зераўшан аддзелены ад Зераўшанскага хрыбта. Найвышэйшыя пункты — пік Скалісты (5621 м) і пік Пірамідальны (5509 м). Грэбень хрыбта, асабліва ва ўсходняй частцы, пакрыты горнымі ледавікамі. Самыя буйныя — ледавікі Талстога, Шуроўскага і Зераўшанскі — выток ракі Зераўшан. Праз адзін з перавалаў хрыбта — Шахрыстан на вышыні 3378 метраў праходзіць шаша Душанбэ — Худжанд. Схілы раздзеленыя далінамі рэк Ісфара, Ак-Суу, Кара-Суу. На паўночным схіле размешчана горнае возера Ай-Кёль.
Па хрыбце праходзіць мяжа Таджыкістана з Узбекістанам і Кыргызстанам.
Remove ads
Літаратура
- Туркестанский хребет // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads