Туркоўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Турко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Туркова.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Дзісенскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Дворышчанскага і Ліпацінскага сельсаветаў[1]. З 3 кастрычніка 1959 года ў складзе Мёрскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сцефанполлеўскага сельсавета, у склад Узменскага сельсавета перададзены 21 населены пункт (Алешчанцы, Барашкі, Бедзенка, Верашчакі, Гагаліншчына, Геленава, Дрыгучы, Заборцы, Калеснікі, Краты, Краўчанкі, Ліпаціна, Масцішча, Навіцкія, Розаны, Скрыдлеўшчына, Таранды, Траскуны, Шарагі, Шарашонкі і Шуты), адначасова ў склад сельсавета з Мікалаёўскага сельсавета перададзены 30 населеных пунктаў (Беразова, Бушава, Бычыншчына, Бяшэрава, Вульшчына, Гаравыя, Горкі-I, Горкі-II, Грэчана, Дарошкавічы, Дуброва, Зязюліна, Касабукі-I, Касабукі-II, Кульвокі, Ліпанцы, Малашкі, Мыслі, Павянужка, Палужанчыкова, Пякоціна, Рэдзькі, Сільманова, Старынка, Сутокі, Федарцы, Фралова, Хоцькава, Шарагі і Янова)[2]. 26 сакавіка 1973 года ў склад сельсавета з Узменскага сельсавета вернуты 20 населеных пунктаў (вёскі Алешчанцы, Барашкі, Верашчакі, Геленава, Заборцы, Масцішча, хутары Бедзенка, Гагаліншчына, Дрыгучы, Калеснікі, Краты, Краўчанкі, Ліпаціна, Розаны, Саўчанкі, Таранды, Траскуны, Шарагі, Шуты, Шэра-Шашкі)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 89 населеных пунктаў[4]. 5 ліпеня 1983 года ў склад сельсавета з Якубаўшчынскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёска Пераслова, хутары Барылава і Юркаўшчына)[5]. 8 красавіка 2004 года ў склад Мікалаёўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Бушава, Бычыншчына, Вульшчына, Горкі 1, Горкі 2, Дарожкавічы, Касабукі, Федарцы, Шарагі і Янова)[6]. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны хутар Юркаўшчына[7], 16 чэрвеня 2017 года — вёскі Заборцы, Свіршчане, хутары Панізова і Таранды[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 919 чалавек[9], з іх 97,0 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 1,2 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года — 711 чалавек[11].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads