Тур’яўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тур’я́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Тур’я.

Хуткія факты Тур’яўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 15 студзеня 1965 года ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 28 населеных пунктаў (Буходзькава, Волата, Гара, Дзежыно, Доўгая Выгар, Дубраўка, Зялёная Рошча, Калодзецкі, Клясін, Князёўка, Курганне, Ламы, Малюшына, Навасёлкі, Непераможны, Новая Траўна, Новая Ясенка, Пачапы, Сасноўскі, Сіняе Балота, Станіслаў, Траўна, Трубільня, Тур’я, Усход, Хвашчы, Шырокі і Ясенка), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Краснапольскага пассавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 25 населеных пунктаў[3]. 4 сакавіка 2014 года скасаваны пасёлкі Непераможны і Сасноўскі[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1018 чалавек[5], з іх 98,0 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,3 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 708 чалавек[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 179. — 248 с. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads