Тутэйшыя (выраз)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тутэйшыя (па-польску: tutejsi):
- саманазва беларускага сялянства да канца XIX — пачатку XX стагоддзя, калі замацавалася найменне «беларусы»[1];
- саманазва жыхароў тэрыторый на сутыку арэалу беларускай, польскай і ўкраінскай моваў, а таксама каталіцызму і праваслаўя.
Апошні варыянт з’явіўся на мяжы 1920—1930-х гадоў у II Рэчы Паспалітай. Тэрмін адносіўся да мясцовага насельніцтва на Палессі і Падляшшы, якія размаўлялі беларуска-ўкраінскімі гаворкамі і не выказвалі адназначнай прыналежнасці да згаданых народаў. Цяпер на Падляшшы гэты тэрмін ужываецца ў дачыненні да жыхароў праваслаўнага веравызнання ці да жыхароў беларускага паходжання каталіцкага веравызнання.
На Палессі назва зафіксавана ў выніках усеагульных перапісаў 1921 і 1931[2].
На Падляшшы тутэшыя згадваюцца ў 60-х гадах XX ст., калі пачалося вывучэнне нацыянальнага складу краю. На пытанне, кім вы сябе лічыце — палякам ці беларусам, — апытаныя адказвалі: «Я тутэйшы». Пытанне фармулявалася нястрога, бо лічылася, што тут у асноўным пражываюць палякі і беларусы, а з адказаў вынікала існаванне трэцяй групы. Пасля гэты тэрмін (і раўназначны яму праваслаўны) сталі ўжываць датычна сябе насельнікі ўсходняга Падляшша праваслаўнага веравызнання, якія паходзілі ад русінаў[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads