Тыба (прэфектура)
прэфектура ў Японіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тыба[1] (яп.: 千葉県 Тыба-кэн) — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Канто на востраве Хонсю, Японія. Плошча прэфектуры складае 5 156,61 км²,[2] насельніцтва — 6 201 046 чалавек (1 чэрвеня 2010)[3], шчыльнасць насельніцтва — 1 202,54 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Тыба.
Remove ads
Гісторыя
Заснавана 15 чэрвеня 1837 годзе ў выніку аб'яднання прэфектур Кісарадзу і Імба[4]. Да ўвядзення сістэмы тадафукэн прэфектура складалася з трох правінцый — Ава, Кадзуса і Сімоса.
Геаграфія
Тыба мяжуе з прэфектурай Ібаракі на поўнач ад ракі Тон, з Токіа і прэфектурай Сайтама на захадзе, абмываецца Ціхім акіянам на ўсходзе і Такійскім залівам на поўдні. Большая частка Тыбы раскінулася на пагорыстым паўвостраве Боса — вобласці рысаводства: усходняе ўзбярэжжа, вядомае як 99-лігавая раўніна — асабліва прадукцыйны рэгіён. Найбольш населеная вобласць — паўночны ўсход прэфектуры — частка рэгіёна Канто, які распасціраецца ў гарадскую агламерацыю Токіа і Сайтама. Цячэнне Курасіа праходзіць каля Тыбы, што робіць зіму адносна цёплай, а лета халаднаватым у параўнанні з суседнім Токіа.
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У прэфектуры Тыба размешчана 36 гарадоў і 6 паветаў (17 пасёлкаў і адно сяло).
Гарады
Спіс гарадоў прэфектуры:
Найбуйнейшыя гарады прэфектуры: Тыба (960 тыс.), Фунабасі (610 тыс.), Мацуда (485 тыс.), Ітыкава (475 тыс.) і Касіва (400 тыс.).
Паветы
Пасёлкі і сёлы паводле паветаў:
|
|
Эканоміка
Тыба, дзякуючы свайму працягламу ўзбярэжжу і блізкасці да Токіа, з'яўляецца адной з найбольшых прамысловых зон у краіне. Пасля таго, як у 1950 годзе прэфектура была абрана для будаўніцтва асноўнага сталеліцейнага заводу «Кавасакі», мясцовыя ўлады пачалі шырокамаштабную праграму па намыванні вялікіх участкаў зямлі для заводаў, складоў і докаў. Хімічная вытворчасць, нафтахімія і машынабудаванне — тры галоўныя прамысловыя галіны Тыбы: разам яны даюць 45 % экспарту прэфектуры. Таксама вялікае значэнне ў эканоміцы Тыбы адыгрываюць гандаль, транспарт, металургія, харчовая прамысловасць і турызм. У 80-90-х гадах урад заснаваў больш за 80 прамысловых зон, прызначаных для паскарэння развіцця ўнутраных абласцей Тыбы.
Прэфектура таксама славіцца другой па велічыні сельскагаспадарчай вытворчасцю ў Японіі: сярод усіх прэфектур толькі Хакайда вырабляе больш, але Тыба апярэджвае Хакайда ў гадоўлі гародніны. У вялікай колькасці збіраюцца марскія водарасці.
Remove ads
Дэмаграфія
Насельніцтва Тыбы — адно з найбагатых у Японіі дзякуючы моцным гандлёваму і прамысловаму сектарам. ВУП на душу насельніцтва — 3,1 мільёна ен, пяты па велічыні паказчык у краіне. 70 % насельніцтва задзейнічаны ў сектары паслуг, 25 % — у прамысловасці і 5 % — у сельскай гаспадарцы.
Адукацыя
Мясцовае кіраўніцтва па адукацыі сочыць за муніцыпальнымі школьнымі акругамі; таксама прама кіруе грамадскімі сярэднімі школамі.
Турызм
Дыснэйлэнд Токіа размешчаны ва Ураюса — каля заходняй мяжы прэфектуры.
Тыба звязана з Токіа некалькімі чыгуначнымі лініямі: галоўныя лініі — Лінія Кэё і Лінія Сабу. Лінія Мусасіна злучае Тыбу з Саітамай і паўночным Токіа. Поўдзень Тыбы (Кісарадзу) звязаны з прэфектурай Канагава тунэлем-мостам «Токіа Бэй Аква-Лайн» праз воды Такійскага заліва.
Нарыта Міжнародны аэрапорт размешчаны ў Нарыта, які знаходзіцца на паўночным усходзе Тыбы.
Remove ads
Сімволіка
Эмблема прэфектуры была створана 28 снежня 1909 года. Яна ўяўляе сабой спалучэнне стылізаваных сімвалаў катаканы «ты» (яп.: チ) і «ха» (яп.: ハ). Сцяг прэфектуры быў зацверджаны 29 ліпеня 1963 года. Сіні колер сцяга сімвалізуе надзею і развіццё прэфектуры, а жоўты — кветка турнэпса[4].
Хоць афіцыйна кветка прэфектуры не зацвярджалася, ёй лічыцца кветка турнэпса. Яна была абрана жыхарамі прэфектуры ў 1954 годзе ў выніку апытання, праведзенага кампаніяй NHK. Дрэвам прэфектуры было абрана Podocarpus macrophyllus (29 верасня 1966), птушкай — Emberiza cioides (10 мая 1965), а рыбай — чырвоны марскі карась (23 лютага 1989)[4].
Днём прэфектуры лічыцца 15 чэрвеня[4].
Remove ads
Зноскі
- Напісанне Тыба паводле БЭ у 18 т. Т.18, кн.1. — С. 282.
- Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- 市区町村別人口と世帯 (яп.) . Адміністрацыя прэфектуры Тыба (1 мая 2010). — Колькасць насельніцтва прэфектуры Тыба. Праверана 15 ліпеня 2010.
- Symbols of Chiba Prefecture (англ.)(недаступная спасылка). Chiba Prefectural Government. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2009. Праверана 15 чэрвеня 2010.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads