Тымь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тымь
Remove ads

Тымь (руск.: Тымь) — рака ў Сахалінскай вобласці Расіі, другая (пасля Параная) па даўжыні рака вострава Сахалін.

Хуткія факты Тымь, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 330 км, плошча вадазбору — 7850 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,36[1] м/км. Сярэдні расход за 80 км ад вусця 89 м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 2,809[1] км³/год. Бярэ пачатак на паўднёвым схіле гары Лапаціна на Набільскім хрыбце ў сістэме Усходне-Сахалінскіх гор, у сярэднім цячэнні працякае па забалочанай Тымь-Паранайскай нізіне, упадае ў Ныйскі заліў Ахоцкага мора. Шырыня рэчышча 40—60[1] м, у ніжнім цячэнні да 200[1] м. Жыўленне ракі мяшанае, з перавагай снегавога. Замярзае ў лістападзе — пачатку снежня. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.

Асноўныя прытокі: Піленга, Парката, Імчын, Ныш, Чачма, Малая Тымь, Аляксандраўка, Красная. У басейне ракі каля 400[1] азёра

Каля вусця ракі размешчаны пасёлак Ноглікі.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads