Тыпапамер H0

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тыпапамер H0
Remove ads

Тыпапамер H0 (вымаўляецца «Ха-Нуль», ням.: Halb Null) — адзін з папулярных тыпапамераў у чыгуначным мадэлізме. Ён адпавядае маштабу 1:87 пры шырыні мадэльнай каляі 16,5 мм (рэальная шырыня 1435 мм). Досыць часта, асабліва ў Вялікабрытаніі і ЗША, сустракаецца цалкам літарнае пазначэнне таго ж тыпапамеру HO.

Thumb
Мадэль лакаматыва CSX у памеры HO

Назва тыпапамеру паходзіць ад нямецкага «палова нуля», бо ў пачатку 20 стагоддзя найболей распаўсюджанымі ў Еўропе былі мадэлі маштабу 1:45 (Тыпапамер 0) з шырынёй каляіны 32 мм, а мадэлі H0 былі прыблізна ў два разы меншыя.

Remove ads

Гісторыя

У 1922 годзе нямецкая фірма Bing, якая выконвала замовы для брытанскай кампаніі Bassett-Lowke, прадставіла «настольную чыгунку» з шырынёй каляіны 16,5 мм. Ідэя стварэння новага маштабу зыходзіла ад галоўнага канструктара фірмы Bassett-Lowke Генры Грынлі. Пасля эканамічнага крызісу 30-х фірма Bing перажывала эканамічныя цяжкасці і згалела. Яе былыя супрацоўнікі арганізавалі фірму Trix, якая працягнула распрацоўкі ў гэтым кірунку, і ў 1935 годзе быў выпушчаны набор пад назвай Trix-Express, памер якога пазначаўся 00 («нуль-нуль»). У тым жа годзе фірма Märklin таксама выпусціла сваю чыгунку ў гэтым тыпапамеры. Паступова тыпапамер станавіўся ўсё больш папулярным у Еўропе і Амерыцы. У 1949-1950 гадах ён атрымаў сваё сённяшняе пазначэнне H0.

Паралельна ў Вялікабрытаніі існуе тыпапамер 00, які таксама выкарыстоўвае каляіну 16,5 мм, аднак мае маштаб 1:76. Гэты тыпапамер з'яўляецца асноўным у Вялікабрытаніі і Ірландыі.

Сёння доля сусветнага рынка тыпапамеру H0 складае прыкладна 80 %.[крыніца?]

Remove ads

Каляіна

Стандарт NEM 010 усталёўвае наступны набор каляін для H0 (для мадэлявання звычайнай і вузкакалейнай чыгункі ў адным тыпапамеры):

Больш інфармацыі Пазначэнне, Прататып ...


Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads