Аўсяніца валіская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўсяніца валіская, або тыпчак (Festuca valesiaca) — травяністая расліна сямейства мятлюжкавых.
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая густадзернавінная зялёная або шыза-зялёная расліна з тонкімі гладкімі або шурпатымі пад суквеццямі сцёбламі вышынёй 20-40 см. Лісце скручанае ўдоўж, жарсткаватае, шурпатае, баразнаватае, у 3 разы карацейшае за сцябло. Суквецце — падоўжаная мяцёлка даўжынёй 2-6 см. Каласкі дробныя, эліптычныя, зялёныя або крыху фіялетавыя, 3-5-кветкавыя. Кветкавыя лускавіны шырокаланцэтныя, асцюкаватыя. У Беларусі від прадстаўлены асобнай расай, якая адрозніваецца зялёнай афарбоўкай.
Remove ads
Пашырэнне
Еўразійскі стэпавы рэліктавы від. Пашырэнне: Сярэдняя і Усходняя Еўропа, Міжземнамор’е (Балканы), Каўказ, Заходняя Сібір, Сярэдняя Азія. У Беларусі вядома некалькі астраўных месцаў росту на Палессі. Месцы росту: сухія зрэджаныя лясы, паляны і ўзлескі, сухадольныя лугі, астэпаваныя схілы, на багатых гумусам глебах. Расце невялікімі, месцамі значнымі групамі, нярэдка ўтварае дзернавіны на эрадзіраваных глебах.
Remove ads
Асаблівасці біялогіі
Цвіце ў чэрвені, пладаносіць у ліпені. Размнажэнне насеннае.
Выкарыстанне
Кармавая і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads