Тысяча і адна ноч (балет)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тысяча і адна ноч (балет)
Remove ads

«Тысяча і адна ноч» (азерб.: Min bir gecə) — балет у дзвюх дзеях, напісаны ў 1979 годзе. Лібрэта Максуда  (руск.) і Рустама Ібрагімбекавых[1]. Музыка азербайджанскага кампазітара Фікрэта Амірава. Лібрэта балета напісана па матывах збору казак «Тысяча і адна ноч».

Хуткія факты Тысяча і адна ноч, Жанр ...

Упершыню ўбачыў свет у Баку ў 1979 годзе на сцэне Азербайджанскага акадэмічнага тэатра оперы і балета[1] дырыжорам-пастаноўшчыкам Назімам Рзаевым  (руск.) са сцэнаграфіяй Тагрула Нарыманбекава  (руск.). Адноўлены ў 1992 годзе. У 1999 годзе быў пастаўлены ў Харкаўскім акадэмічным тэатры оперы і балета і ў Краснаярскім дзяржаўным тэатры оперы і балета[1].

Асновай балета стала папулярнае «Апавяданне пра цара Шахрыяра». У балет уваходзяць сюжэты і іншых казак — пра прыгоды Сіндбада-марахода, Птушку Рух  (руск.), Аладзіна  (руск.) і прынцэсу Будур, Алі-Бабу  (руск.) і сорак разбойнікаў.

За стварэнне гэтага балета Фікрэт Аміраў быў ганараваны ў 1980 годзе Дзяржаўнай прэміяй СССР.

Remove ads

Пастаноўка ў Беларусі

Thumb
Беларуская пастаноўка 2014 года

У 2014 годзе балет быў пастаўлены ў Мінску на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Балетмайстрам спектакля стала вядомая азербайджанская харэограф Медзіна Аліева, дырыжор-пастаноўшчык Эйюб Куліеў.

Зноскі

  1. И. Л. Лебединский. Тысяча и один раз о «1001 ночи» / Под ред. В. П. Леонова и Назима М. ад-Дейрави. — Россия и арабский мир. — Санкт-Петербург: Ноах, 2007. — Т. 10.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads