Табак пахучы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Табак пахучы, Тытунь пахучы[1] (Nicotiana alata) — від дэкаратыўных травяністых раслін з роду Тытунь (Nicotiana) сямейства Паслёнавыя (Solanaceae). Шырока выкарыстоўваецца ў садаводстве як дэкаратыўная расліна разам з Nicotiana ×sanderae.
Remove ads
Разнавіднасці[2]
- Nicotiana alata f. rubella Moldenke, 1947
- Nicotiana alata Comes, 1899
- Nicotiana alata (Lindl.) Comes, 1899
Распаўсюджанне і экалогія
У прыродзе распаўсюджаны ў Паўднёвай (Аргенціна, Балівія, Бразілія, Уругвай, Эквадор) і Цэнтральнай Амерыцы (Гандурас і Мексіка). Адзінкавыя ўзоры знаходзяць у ЗША, у штаце Місуры.
У гарах Балівіі адзначаны на вышынях да 3300 м над узроўнем мора[3].
Культывуецца як дэкаратыўная расліна паўсюль у свеце.
Апісанне

Тытунь пахучы — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 60-70 см.
Усе часткі расліны пакрытыя валасінкамі. Лісце ланцэтападобнае, невялікага памеру. Кветкі белыя, крэмавыя або кармінавыя; трубчастыя, дыяметрам 5 см, даўжынёй 7,5 см, сабраны ў суквецце — мяцёлку.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
- Nicotiana alata Link & Otto(недаступная спасылка)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads