Тэрмадынамічны працэс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тэрмадынамі́чны працэ́с — працэс, цягам якога змяняюцца параметры тэрмадынамічнай сістэмы ці яе частак.

Больш інфармацыі Цеплавыя працэсы, Артыкул з'яўляецца часткай аднайменнай серыі. ...

Тэрмадынамічны працэс, цягам якога сістэма ў кожны момант знаходзіцца ў раўнавазе, з’яўляецца раўнаважным. Умовай раўнаважнасці працэсу з’яўляецца яго бясконца малая хуткасць. Рэальныя працэсы, што адбываюцца з канечнай хуткасцю, з’яўляюцца нераўнаважнымі.

Працэс называецца зваротным, калі пасля аго завершання сістэма можа быць павернутая да першапачатковага стану без зменаў у навакольным асяроддзі. Калі ж пры вяртанні ў пачатковы стан у асяроддзі абавязкова застануцца змены, працэс з’яўляецца незваротным.

Любы раўнаважны працэс з’яўляецца зваротным, і наадварот: любы зваротны працэс з’яўляецца раўнаважным.

Усе рэальныя працэсы пакідаюць той ці іншы «след» у навакольным асяроддзі і, такім чынам, з’яўляюцца незваротнымі.

Тэрмадынамічныя працэсы, цягам якіх той ці іншы тэрмадынамічны параметр застаецца нязменным, называюць ізапрацэсамі.

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads