Адыябатны працэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адыяба́тны працэс (ад стар.-грэч.: ἀδιάβατος — непераходны, запёрты) — тэрмадынамічны працэс, які адбываецца без цеплаабмену паміж тэрмадынамічнай сістэмай і навакольным асяроддзем.
Працякае ў сістэме з цеплаізалявальнай (адыябатнай) абалонкай ці без яе пры ўмове, што працэс працякае настолькі хутка, што цеплаабмен можна не ўлічваць (напрыклад, пры выбуху, распаўсюджванні гуку).
Адыябатнымі працэсамі лічацца многія атмасферныя працэсы (напрыклад, узыходны і сыходны рух паветра ў антыцыклонах і інш.).
Remove ads
Літаратура
- Адыяба́тны працэ́с // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 144. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
- Артыкул пра адыябатны працэс у HyperPhysics Encyclopaedia (англ.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads