Тэрмаэлектронная эмісія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тэрмаэлектронная эмі́сія, эфект Рычардсана — з'ява вылучэння электронаў у вакуум або разрэджанае асяроддзе нагрэтымі целамі (цвёрдымі, радзей — вадкімі). Упершыню даследавана ў 1900—1901 гг. О. У. Рычардсанам (Нобелеўская прэмія па фізіцы 1928 г.)[1].

Пакідаючы рэчыва, электроны павінны мець кінетычную энергію, дастатковую для пераадолення патэнцыяльнага бар'ера. Найменшая велічыня гэтай энергіі мае назву работа выхаду і з'яўляецца адной з характарыстык рэчыва.

На з'яве тэрмаэлектроннай эмісіі заснавана дзейнасць многіх электравакуумных і газаразрадных прыбораў і прылад.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads