Тэрмы Ціта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэрмы Ціта (лац.: Thermae Titi) — публічныя лазні (тэрмы), пабудаваныя ў Рыме ў 80 годзе н. э. імператарам Цітам.

Комплекс тэрмаў прыкладна 125×120 м размяшчаўся на Эсквіліне, на тэрыторыі, дзе раней знаходзіўся Залаты дом Нерона. Ёсць здагадка, што тэрмы Ціта з’яўляюцца перабудовай тэрмаў, якія існавалі на тэрыторыі Залатога дома[1]. Пазней побач з імі былі пабудаваны больш маштабныя тэрмы Траяна.


Тэрмы рамантавалі ў першай палове II стагоддзя н. э. пры Адрыяне і затым у 238 годзе (у Год шасці імператараў)[2]. Затым комплекс паступова прыйшоў у заняпад. Значныя часткі будынка яшчэ стаялі ў XVI стагоддзі, калі Андрэа Паладыа замаляваў план комплексу. Знойдзеная ў развалінах тэрмаў гранітная чаша знаходзіцца ў Бельведэрскім дворыку Ватыкана[3].
Тэрмы Ціта былі распісаны мастаком Фабулам. Яго фрэскі, да канчатковага разбурэння, скапіраваў французскі гравёр Нікола Понс, які апублікаваў іх у кнізе «Апісанне лазняў Ціта» («Description des bains de Titus», Paris, 1786)[4]. Беларускі мастак Францішак Смуглевіч і італьянскі архітэктар Вінчэнца Брэна таксама рабілі замалёўкі роспісаў. Па гэтых малюнках стварыў размаляваныя акварэллю афорты Марка Карлоні. Цяпер гэтыя ўнікальныя лісты захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага музея ў Варшаве[5].
Падобныя выявы, у прыватнасці, паслужылі крыніцай развіцця арнаменту гратэску ў заходнееўрапейскім выяўленчым мастацтве XVIII—XIX стагоддзяў[6]
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads