Тэрмы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэрмы — антычныя лазні ў класічнай Грэцыі[1] — пры вялікіх дамах і гімнасіях; у перыяд элінізму імі карысталася ўсё насельніцтва горада. У Старажытным Рыме тэрмы ўзніклі па грэчаскім узоры і сталі цэнтрамі грамадскага жыцця.


Старажытнарымскія тэрмы
Першыя тэрмы пабудаваў у Рыме Агрыпа (25—19 гады да н.э.), які адпісаў іх у бясплатнае карыстанне рымскаму насельніцтву. Побач з імі на Марсавым полі пабудаваў свае тэрмы Нерон (пазней яны былі адрамантаваны Аляксандрам Северам, чаму часам і завуцца Аляксандравымі). Недалёка ад Неронава Залатога дому знаходзяцца тэрмы Ціта; на паўночны ўсход ад іх, амаль побач, былі тэрмы Траяна (104—109), дзе ў валадаранне гэтага імператара мыліся жанчыны. Пазней узведзены былі тэрмы Каракалы, якія афіцыйна зваліся Антанінавымі; яны знаходзіліся каля Апіевай дарогі, за Капенскай брамай, паміж Авенцінам і Цэліем. Паміж Квірыналам і Віміналам знаходзіліся тэрмы Дыяклетыяна (298—306), якія займалі 13 га. Фрыгідарый іх Мікеланджэла ператварыў у царкву Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры, якая існуе і да гэтага часу. Тут жа размяшчаецца Нацыянальны музей Рыма. Тэрмы будаваліся і на тэрыторыі рымскіх правінцый, напрыклад імператарскія тэрмы ў Трыры.
Унутры імператарскія тэрмы былі выкананы з мармуру, упрыгожаны мазаікай, скульптурамі і мармуровымі калонамі, вокны і дзверы былі з бронзы. У тэрмах знаходзіліся наступныя памяшканні: адзежу пакідалі ў распранальні (apodyterium), затым наведвальнік мог заняцца спортам або змазаць цела алеямі. Лазневая «праграма» пачыналася з купання ў халоднай вадзе ў frigidarium, затым у ледзь цёплай вадзе ў tepidarium, і потым у caldarium, з цёплай вадой.
Сістэма ацяплення ў тэрмах

Рымскія архітэктары распрацавалі эфектыўную сістэму цэнтральнага ацяплення з падагрэвам падлога і сцен — гіпакаўст (hypocaustum). У тэрмах з дапамогай печы (praefurnium) награваліся вада і паветра, якія затым цыркулявалі пад падлогай і ў поласцях сцен. Пры гэтым выкарыстоўваліся падвойныя пакрыцці, каб падлга не была вельмі гарачай. Верхняе пакрыццё складалася з вялікай цэглы, пласта бітай гліны і асноўнага пакрыцця. Усё гэта трымалася на невялікіх цагляных апорах (pilae), якія адразу размяшчалі ў шахматным парадку. У сцены была ўбудавана прамавугольная цэгла, унутры полая (tubuli), якая мацаваліся металічнымі скобамі. Унутры сцяны тэрм былі ўпрыгожаны мармурам ці атынкаваны.
тэрміны:
- Палестра — месца для фізічных практыкаванняў
- Ападзітэрый — пакой для распранання ў рымскіх лазнях, прылазнік
- Тэпідарый — цёплае памяшканне
- Кальдарый — самае гарачае памяшканне
- Гіпакаўст — ацяпляльная сістэма, знаходзілася пад кальдарыем
- Лаканік (судаторыум, гіпакаўст) — памяшканне, дзе выграваліся сухім паветрам, з вялікім, але дробным басейнам для абмывання
- Лабрум — басейн у лаканіку
- Прапнігій — парыльня
- Фрыгідарый — халаднаваты пакой з басейнамі
- Айлептэрый — спецыяльнае памяшканне, дзе рабіліся масаж і націранне цела алеямі.
Спіс старажытнарымскіх тэрм
Старажытнарымскія тэрмы будаваліся па ўсёй тэрыторыі Рымскай імперыі, але да нашых дзён захаваліся, як правіла, толькі ў выглядзе руін. Лепш за ўсё захаваліся тэрмы Каракалы, якія ўжо ў V стагоддзе н.э. лічыліся адным з цудаў Рыма.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads