Тэставанне Ad hoc

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ad hoc тэставанне — тэрмін для тэставання праграмнага забеспячэння, якое здзейсняецца без дакументацыі і планавання. Таксама ўжываецца да ранніх стадый правядзення навуковых эксперыментаў. Гэтае тэставанне праводзіцца адзін раз, калі дэфект (баг) не будзе знойдзены. Ad hoc тэставанне найменей фармалізаваны від тэставання. Праз гэта ён часта крытыкуецца — дэфекты, знойдзеныя з дапамогай гэтага віда цяжка ўзнавіць праз адсутнасць тэставых выпадкаў. Станоўчы бок ad hoc тэставання — магчымасць хутка знайсці важныя дэфекты. Ad hoc выконваецца праз імправізацыю: тэстар спрабуе знайсці памылкі з дапамогай любых сродкаў, якія прадстаўляюцца мэтазгоднымі. Ad hoc тэставанне можа разглядацца як палегчаная версія прадугадвання памылкі (англ.: error guessing), што само па сабе з’яўляецца палегчанай версіяй даследчага тэставання (англ.: exploratory testing).

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads