Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Кінгсвіле

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Кінгсвілеmap
Remove ads

Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Кінгсвіле (англ.: Texas Agricultural and Mechanical University–Kingsville), у большасці выпадкаў ужываецца абрэвіятурная назва Тэхаскі АіМ універсітэт—Кінгсвіл (англ.: Texas A&M University–Kingsville) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Кінгсвіл у штаце Тэхас.

Хуткія факты Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Кінгсвіле, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Універсітэт з’яўляецца найстарэйшай пастаянна дзеючай дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установай у Паўднёвым Тэхасе. Вучэльня была заснавана як Паўднёва-Тэхаская нармальная школа ў 1917 годзе, аднак яе адкрыццё было адкладзена з-за Першай сусветнай вайны. Зноў заснаваны ў 1925 годзе як Паўднёва-Тэхаскі дзяржаўны педагагічны каледж. Назва каледжа была зменена ў 1929 годзе на Тэхаскі мастацка-прамысловы каледж. Змена назвы і статуса ў 1967 годзе на Тэхаскі мастацка-прамысловы ўніверсітэт адзначыла яшчэ адзін этап развіцця. Універсітэт стаў членам універсітэцкай сістэмы Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта ў 1989 годзе і змяніў сваю назву на сучасную ў 1993 годзе. Гэта самы паўднёвы кампус гэтай універсітэцкай сістэмы. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю.

Remove ads

Структура

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж адукацыі і чалавечай дзейнасці
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж бізнес-адміністравання

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads