Тэшэнскі дагавор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэшэнскі дагавор
Remove ads

Тэшэнскі дагавор — дагавор, заключаны дзякуючы пасродніцтву рускай дыпламатыі ў маі 1779 года ў гарадку Тэшэн (цяпер Цешын у Цешынскай Сілезіі), які ўсталяваў мір паміж Аўстрыяй, з аднаго боку, і Прусіяй з Саксоніяй — з іншага, якія ваявалі амаль год за баварскую спадчыну.

Хуткія факты Тэшэнскі дагавор, Тып дагавора ...

Паводле гэтага дагавора Прусія і Аўстрыя атрымалі некаторыя часткі тэрыторыі Баварыі, а Саксонія — грашовую кампенсацыю. Баварскі прастол быў перададзены курфюрсту Пфальцкаму. Тэшэнскі мір пацвярджаў шэраг заключаных у мінулым германскімі дзяржавамі мірных дагавораў пачынаючы ад Вестфальскага дагавора 1648 года, канчаючы Губертусбургскім дагаворам 1763 года.

Выступіўшы спачатку ў якасці пасродніка паміж ваюючымі бакамі, Расія ў асобным артыкуле дагавора была абвешчана разам з Францыяй дзяржавай-гарантам усталяванага дагаворам парадку, атрымаўшы фактычна права ўмяшання ў справы германскіх дзяржаў.

Remove ads

Літаратура

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads