Тэўдэн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тэ́адэн (стар.-англ.: Théoden) — персанаж рамана Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар Пярсцёнкаў», сямнаццаты кароль Рохана. Пры першым сваім з’яўленні ў сюжэце рамана паўстае нямоглым старым, які знаходзіцца пад уплывам свайго дарадцы Грымы Чарвявуста, які дзейнічае ў інтарэсах варожа настроенага да Рохана чараўніка Сарумана. Аднак дзякуючы Гандальфу Тэадэн быў ацэлены і зноў узначаліў вершнікаў Рохана, атрымаўшы перамогу над войскам Сарумана ў бітве пры Хорнбургу. Загінуў у бітве на Пеленарскіх палях, прыйшоўшы на чале шасцітысячнага войска на дапамогу абложанай войскамі Мордара гондарскай крэпасці Мінас-Цірыт.

Хуткія факты Тэўдэн, Грамадзянства ...

Тэадэн увасабляе распаўсюджаны ў старажытнаанглійскай літаратуры[en] і асабліва шануемы Толкінам гераічны ідэал мужнасці перад абліччам немінучай паразы[2]. Яго гібель на Пеленарскіх палях «у арэоле смутку і славы» параўноўваюць з роляй караля готаў Тэадорыха ў бітве на Каталаўнскіх палях[en] 451 года.

Remove ads

Зноскі

1. Tolkien J. R. R. Appendices of The Lord of the Rings // The Lord of the RingsBritain: (untranslated), 1954.

2. Solopova 2009, pp. 28–29.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads