Тэўшэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэўшэн (ісп.: teushen, tehues ад мапудунгун teusun; саманазва: mech’arn) † — зборная назва карэнных насельнікаў лясных раёнаў усходняй Патагоніі. Зніклі як асобны этнас у першай палове XX стагоддзя.
Паходжанне тэўшэн спрэчнае, паколькі іх мова практычна не захавалася. Большасць даследчыкаў мяркуе, што яны з’яўляліся або часткай тэўэльчэ, або былі блізкімі да іх. Яны падзяляліся на паўднёвую і паўночную групы. Асноўнымі заняткамі былі вандроўнае паляванне і збіральніцтва. У сярэдзіне XIX стагоддзя, калі адбывалася анексія Патагоніі з боку Аргенціны, агульная колькасць тэўшэн не перавышала 500—600 чалавек. У 1925 годзе — ад 10 да 12 чалавек. Мова тэўшэн знікла да 1920 года.
Remove ads
Літаратура
- Button, J. Patagonia. — Patagonia Media, 2019 ISBN 9789568793135
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads