Т-80
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Т-80 — асноўны баявы танк (АБТ), які вырабляўся ў СССР. Першы ў свеце серыйны танк з адзінай газатурбіннай сілавой устаноўкай[2][3]. Першы ў свеце АБТ з убудаванай супрацьснараднай дынамічнай абаронай[4]. На ўзбраенні арміі СССР з 1976 года.
Першыя серыйныя ўзоры, распрацаваныя СКБ-2 на базе Т-64, выпускалі на Кіраўскім заводзе ў Ленінградзе. Танк Т-80У выпускаўся на заводзе «Омсктрансмаш» у Омску, а танк Т-80УД з дызельным рухавіком — на заводзе імя Малышава ў Харкаве.
Мадыфікацыяй харкаўскага Т-80УД з'яўляюцца асноўныя баявыя танкі Украіны: Т-84, «Апора» і БМ «Аплот».
Remove ads
Гісторыя
Першы «кіраўскі» газатурбінны танк новага пакалення, «Аб'ект 219 сп 1», выраблены ў 1969 годзе, вонкава быў падобны да вопытнага харкаўскага газатурбінавага Т-64Т. На машыне быў усталяваны рухавік ГТД-1000Т магутнасцю 1000 к. с., распрацаваны НВА імя В. Я. Клімава.
Наступны «Аб'ект 219 сп 2» — ужо значна адрозніваўся ад зыходнага Т-64.
Выпрабаванні першага прататыпа паказалі, што ўстаноўка новага, больш магутнага рухавіка, павялічаная маса і змяніўшыяся дынамічныя характарыстыкі танка патрабуюць унясення істотных зменаў у хадавую частку.
Спатрэбілася распрацоўка новых вядучых і накіроўваючых колаў, апорных і падтрымліваючых каткоў, гусеніц з абгумавымі бегавымі дарожкамі, гідраўлічных амартызатараў і тарсіённых валаў з палепшанымі характарыстыкамі.
Была зменена і форма вежы. Ад Т-64А захаваліся гармата, боепрыпасы, механізм зараджання (адрозны ад аўтамата зараджання, які стаяў на Т-72 і яго мадыфікацыях), асобныя вузлы і сістэмы, а таксама элементы бронеаховы.
Remove ads
Характарыстыкі
Табліца ТТХ асноўных серыйных мадыфікацый танка Т-80 | ||||
Мадыфікацыя | Т-80[5] | Т-80Б (Т-80БВ)[6] | Т-80У[7] | Т-80УД[8] |
Гісторыя стварэння | ||||
Распрацоўшчык | ЛКЗ | ЛКЗ | ЛКЗ | ХЗТМ |
Год прыняцця на ўзбраенне | 1976 | 1978 (1985) | 1985 | 1987 |
Габарытныя і масавыя характарыстыкі | ||||
Баявая маса, т | 42 | 42,5 (43,7) | 46 | 46 |
Дліна з гарматай наперад, мм | 9656 | 9651 | 9556 | 9664 |
Дліна корпуса, мм | 6780 | 6982 | 7012 | 7020 |
Шырыня, мм | 3525 | 3582 | 3603 | 3755 |
Вышыня па даху вежы, мм | 2300 | 2219 | 2215 | 2215 |
Клірэнс, мм | 451 | 451 | 451 | 529 |
Абарона | ||||
Дынамічная абарона | няма | няма(„Контакт-1“) | „Контакт-5“ | „Контакт-5“ |
Актыўная абарона | няма | няма | няма | няма |
Узбраенне | ||||
Марка гарматы | 2А46-1 | 2А46-2 / 2А46М-1 | 2А46М-1 / 2А46М-4 | 2А46М-1 |
Боекамплект гарматы, стрэлаў | 40 | 38 | 45 | 45 |
Кіруемае ўзбраенне | няма | 9К112-1 „Кобра“ / 9К119 „Рефлекс“ | 9К119 „Рефлекс“ / 9К119М „Рефлекс-М“ | 9К119 „Рефлекс“ |
Рухомасць | ||||
Марка рухавіка | ГТД-1000Т | ГТД-1000ТФ | ГТД-1000ТФ / ГТД-1250 | 6ТД |
Тып рухавіка | газатурбінны | газатурбінны | газатурбінны | дызельны |
Магутнасць рухавіка, к.с. | 1000 | 1100 | 1100/1250 | 1000 |
Максімальная хуткасць па шашы, км/г | 70 | 70 | 70 | 60 |
Запас ходу па шашы, км | 500 | 500 | 450 | 560 |
Удзельная магутнасць, к. с. /т | 23,8 | 25,8 (25,17) | 21,74/27,2 | 21,7 |
Удзельны ціск на грунт, кг/см² | 0,83 | 0,865 | 0,93 | 0,924 |
Remove ads
Мадыфікацыі







На ўзбраенні
Ангола — некаторая колькасць Т-80, па стану на 2013 год[11].
Рэспубліка Карэя — 80 Т-80У на захоўванні, па стану на 2017 год[12]
Кіпр — 82 Т-80У, па стану на 2017 год[13]
Расія — 450 Т-80БВ і Т-80У, (3000 Т-80Б, Т-80БВ, Т-80У на захоўванні), па стану на 2017 год[14]
Узбекістан — каля 80 Т-80БВ, па стану на 2016 год[15][неаўтарытэтная крыніца?]
Украіна — 22 T-80БВ і (143 Т-80Б, Т-80БВ, Т-80УД на захоўванні), па стану на 2017 год[16]
Егіпет — у 1997 годзе заключаны кантракт на пастаўку 34 танкаў Т-80У[17], аднак, паводле інфармацыі Стакгольмскага інстытута даследавання праблем міру пастаўка танкаў Т-80 у Егіпет не ажыццяўлялася[18], акрамя таго, па стану на 2014 год танкі Т-80 адсутнічаюць у наменклатуры ўзбраення Арміі Егіпта[19].
Емен — 66 Т-80, па стану 2013 год[20].
Пакістан — 320 Т-80УД, па стану на 2013 год[21].
Былыя аператары
Азербайджан — 60 Т-80У, па стану на 2009 год[22]
Беларусь — У Беларусі танкі Т-80 БВ апынуліся пасля вываду войскаў з Германіі. Усяго рэспубліцы было перададзена 92 машыны, з якіх 66 машын прададзеныя ў Емен[23], а астатнія ўтылізаваныя[24][25].
СССР — перайшлі да ўтварыўшыхся пасля распаду дзяржавам.
Іншае
Вялікабрытанія — некалькі Т-80У набыта праз падстаўныя арганізацыі для стратэгічных даследаванняў ў 1992 годзе[26][27].
ЗША — адзін Т-80У перададзены Вялікабрытаніяй. Чатыры адзінкі Т-80УД атрыманы ў 2003 годзе ад Украіны[28].
Першай краінай, якая паспрабавала купіць танкі Т-80 па ўсёй бачнасці быў Ірак. У 1986 годзе было замоўлена некалькі танкаў пад пазначэннем «Т-74»[29] у СССР, але аб пастаўках нічога невядома.[30]
Remove ads
Баявое прымяненне

- Расстрэл Белага дома ў 1993 годзе. 4 кастрычніка 1993 года шэсць танкаў Т-80УД 12-га гвардзейскага танкавага палка 4-й гвардзейскай Кантэміраўскай танкавай дывізіі з Калінінскага моста каля 12 гадзін дня адкрылі агонь па будынку Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі. Усяго было выпушчана 12 снарадаў, у тым ліку 2 бранябойна-падкаліберных і 10 асколачна-фугасных[31].
- Першая чачэнская вайна (1994—1996). Ужываліся ў тым ліку ў ходзе штурму Грознага, панеслі страты. У ходзе другой чачэнскай вайны не ўжываліся[32].
- У студзені 2015 года танкі Т-80БВ выкарыстоўваліся падчас узброенага канфлікту паміж шыіцкімі паўстанцамі і ўрадавымі войскамі ў Емене. Пры гэтым як мінімум адзін танк быў знішчаны, яшчэ адзін захоплены паўстанцамі.
Remove ads
Выявы
Т-80У на міжнародным форуме «Тэхналогіі ў машынабудаванні» 2012:
Т-80У на занятках з ваеннаслужачымі 4-й асобнай гвардзейскай Кантэміраўскай танкавай ордэна Леніна Чырванасцяжнай брыгады:
Т-80БВ ў Лужніках 9 мая 2010.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads