Тамара Антонаўна Каманіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тамара Антонаўна Каманіна (нар. 23 сакавіка 1926, Менск) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1950 годзе. Працавала ў Мінгарпраекце, галоўным архітэктарам горада Алексіна Тульскай вобласці, архітэктарам Ленінскага раёна Мінска, з 1971 па 1983 гады — кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў, галоўным спецыялістам тэхаддзела ў БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
У складзе аўтарскіх калектываў распрацоўвала схемы раённай планіроўкі Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай вобласці, адміністрацыйных раёнаў БССР і Наўгародскай вобласці (1971—1979).
Узнагароды
- Ордэн «Знак Пашаны» (1981),
- прэмія Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля (1998)[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads