Тарквата Таса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тарквата Та́са[6] (італ.: Torquato Tasso, 11 сакавіка 1544, Сарэнта — 25 красавіка 1595, Рым) — адзін з найбуйнейшых італьянскіх паэтаў XVI стагоддзя, прадстаўнік позняга Адраджэння. Аўтар знакамітай паэмы «Вызвалены Ерусалім» (1575).
У 1560—1565 гадах вучыўся ў Падуанскім і ў Балонскім універсітэтах. З 1565 года на службе ў кардынала Луіджы д’Эстэ. З 1572 года прыдворны паэт ферарскага герцага Альфонса II д’Эстэ.
Remove ads
Творчасць
Першы адметны твор Тарквата Таса — фантастычная паэма «Рынальда» (1562)[6]. Галоўны твор — эпічная паэма ў актавах «Вызвалены Ерусалім» (1580[6]), напісаная ў традыцыях гераічнага эпасу і рыцарскага рамана. Паэма была асуджана інквізіцыяй, яе другая рэдакцыя пад назвай «Заваяваны Іерусалім» (1593) мае артадаксальна-каталіцкі характар. Аўтар паэмы «Сем дзён стварэння свету» (1594), філасофскіх «Дыялогаў» (зберагліся 28 з іх, у тым ліку «Бацька сям’і», 1583[6]), драмы «Амінта» (1573) і іншых твораў.
У апошнія гады жыцця пасля цяжкай псіхічнай хваробы Т. Таса адышоў ад ідэй гуманізму[6]. Пачаўся заняпад яго творчасці.
Вобраз Тарквата Таса як паэта і чалавека знайшоў адлюстраванне ў творчасці Ё. В. Гётэ, Дж. Байрана, Дж. Леапардзі, К. М. Бацюшкава, Н. В. Кукальніка і іншых[6][7].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads