VK
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«ВКонтакте» або VK — расійская сацыяльная сетка са штаб-кватэрай у Санкт-Пецярбургу. Сайт даступны на 86 мовах; асабліва папулярны сярод рускамоўных карыстальнікаў[4].
Remove ads
Гісторыя
Рэсурс першапачаткова пазіцыянаваў сябе як сацыяльная сетка студэнтаў і выпускнікоў расійскіх ВНУ[5], пазней стаў называць сябе «сеткавым праектам, які дапамагае людзям падтрымліваць сувязь з блізкімі людзьмі»[6]. Са студзеня 2009 года «У Кантакце» наведвала больш людзей, як галоўнага канкурэнта ў Расіі — «Аднакласнікі»[7]. У жніўні 2011 года штодзённая аўдыторыя сацыяльнай сеткі перавысіла 24 мільёна чалавек[8].
Па стане на 2017 год — трэці па папулярнасці сайт ва Украіне і ў Казахстане, чацвёрты — у Беларусі, 42-і — у свеце[9].
Remove ads
Функцыянальнасць
Карыстальнікам ВК даступны характэрны для многіх сацыяльных сетак набор магчымасцяў: ствараць профіль з інфармацыяй пра сябе, вырабляць і распаўсюджваць кантэнт, гнутка кіраваць прыватнасцю, узаемадзейнічаць з іншымі карыстальнікамі наўпрост ці праз механізм суполак і сустрэч, адсочваць праз стужку навін актыўнасць сяброў і суполак.
Уладальнікі
Станам на 2025 год, «ВКонтакте» належыць холдынгу «Газпром-медыя», які кантралюе большую частку кампаніі (57,3 % галасоў). Астатнія акцыі VK належаць Naspers Prosus (12,3 %), Alibaba Group (4,5 %) і Tencent (3,3 %)[4].
Крытыка
Ёсць меркаванне, што VK, як і некаторыя іншыя сацыяльныя сеткі, капіруе ідэю, дызайн і архітэктуру сайта Facebook. У адказ на крытыку стваральнікі заяўляюць, што некаторыя ідэі і механізмы, якія выкарыстоўваюцца ў сацыяльных сетках, упершыню былі рэалізаваны менавіта ў VK[10].
Цэнзура
Ва Украіне сацыяльная сетка «VK» заблакавана з 16 мая 2017 года[11][12].
У Беларусі на падставе рашэнняў судоў абмяжоўваецца доступ да асобных старонак сацыяльнай сеткі «VK» за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў[13].
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
