Уайнонскі дзяржаўны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уайнонскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Winona State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, які месціцца ў горадзе Уайнона ў штаце Мінесота, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Вучэльня была заснавана як Мінесоцкая першая дзяржаўная нармальная школа ў 1858 годзе і з'яўляецца найстарэйшай часткай універсітэтскай сістэмы штата Мінесота. Гэта была першая нармальная (настаўніцкая) школа на захад ад ракі Місісіпі. Універсітэт прапануе 65 праграм бакалаўрыяту і 12 праграм магістратуры. У 2013 годзе ён стаў першым дзяржаўным універсітэтам на Сярэднім Захадзе, які прапануе планшэт ці ноўтбук усім студэнтам. Мэта гэтай праграмы - павялічыць сувязь паміж адукацыяй і тэхналогіямі.
Remove ads
Структура
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі
- Каледж вольных мастацтваў
- Каледж медсястрынства і навук пра здароўе
- Каледж прыродазнаўчых навук і інжынерыі
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads