Уда (прыток Селенгі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уда́[1] (бур. Yдэ, руск.: Уда) — рака ў Расіі, у Забайкаллі, правы прыток Селенгі.
Даўжыня ракі — 467 км, плошча вадазбору — 34,8 тыс.км². Расход вады за 5 км ад вусця — 69,8 м³/с, найбольшы — 1240 м³ /с, найменшы — 1,29 м³/с. Выток Уды знаходзіцца на Віцімскім пласкагор'і за 45 км на ўсход ад Сасновага возера сістэмы Ераўнінскіх азёраў. Асноўны напрамак цячэння ракі — паўднёва-заходні. Працякае ў міжгорнай катлавіне па тэрыторыі Ераўнінскага, Хорынскага, Заіграеўскага раёнаў і гарадской акругі Улан-Удэ Рэспублікі Бурація. Упадае ў Селенгу ў цэнтральнай частцы горада Улан-Удэ. Жыўленне пераважна снегавое і дажджавое. У вярхоўях перамярзае на 2,5-4,5 месяцы (снежань — красавік). Замярзае ў кастрычніку — лістападзе, адкрываецца ў красавіку — пачатку мая. У басейне ракі 1274 возеры агульнай плошчай 56 км²[2].
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 443. — 538 с. — 100 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads