Селенга

рака ў Расіі і Манголіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Селенга
Remove ads

Селенга́[2] (бур. Сэлэнгэ мүрэн; манг.: Сэлэнгэ мөрөн) — рака ў Манголіі і Расіі (Бурація). Упадае ў возера Байкал, адносіцца да басейна Енісея.

Хуткія факты Селенга, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Існуюць розныя версіі паходжання назвы ракі:

  • ад бурацкага кораня «сэл», які ў перакладзе азначае «разліў, возера»;
  • ад Тунгускага «sele» або «сэлэ», што як «жалеза», а сэлэнга — «жалезны».

Геаграфія

Даўжыня Селенгі (ад вытока ракі Ідэр) — 1024 км, пры гэтым 409 км ніжняга цячэння — па тэрыторыі Расіі. Плошча вадазборнага басейна — 447 тыс. км². Рака ўтвараецца зліццём рэк Ідэр і Дэлгэр-Мурэн, мае пераважна раўніннае аблічча з чаргаваннем звужэнняў (да 1—2 км) і катлавінападобных пашырэнняў даліны да 20—25 км, дзе яна часта дзеліцца на пратокі. Пры ўпадзенні ў Байкал утварае шырокую дэльту плошчай 680 км² (на яе прыпадае прыкладна 1/2 рачных вод, якія паступаюць у возера).

Асноўныя прытокі: Эгійн-Гол, Джыда, Архон, Хілок, Уда. У басейне ракі больш за 5549[3] азёр агульнай плошчай каля 616 км².

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads