Удзелаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Удзелаўскі сельсавет
Remove ads

У́дзелаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Удзела.

Хуткія факты Удзелаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Глыбоцкага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Літоўшчынскага і Верхненскага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мосарскага сельсавета, у склад Мамайскага сельсавета перададзена вёска Марцыбыліна[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Удзелаўскага сельсавета 39 населеных пунктаў[3]. 6 снежня 2007 года скасавана вёска Міхальцы[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2883 чалавек[5], з іх 88,2 % — беларусы, 7,9 % — палякі, 3,0 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 2431 чалавек[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 44. — 248 с. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads