Армія абароны Ізраіля
узброеныя сілы Ізраіля From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Армія абароны Ізраіля (іўр.: צְבָא הַהֲגָנָה לְיִשְׂרָאֵל — Цва хагана ле-ісраэль) або скарочана ЦАХАЛ) — узброеныя сілы Дзяржавы Ізраіль і галоўны орган яе бяспекі. Цяперашні начальнік Генеральнага штаба ЦАХАЛ — генерал-лейтэнант Эяль Замір (з 5 сакавіка 2025 года).
Гісторыя
ЦАХАЛ быў створаны праз два тыдні пасля заснавання дзяржавы, падчас вайны за незалежнасць. Часовы ўрад на чале з Давідам Бен-Гурыёнам прыняў рашэнне аб стварэнні арміі, і 26 мая 1948 года прэм’ер-міністр падпісаў «Указ аб Арміі абароны Ізраіля».
Да пачатку чэрвеня 1948 года, паміж кіраўніцтвам «Хаганы» (Ісраэль Галілі і Леві Эшколь) і кіраўнікамі іншых падпольных ваенізаваных арганізацый «Эцэль» (Менахем Бегін) і «Лехі» (Натан Ялін-Мор, Ісраэль Эльдад) было падпісана пагадненне аб тым, што іх баявыя падраздзяленні будуць інтэграваныя ў ЦАХАЛ. Выключэнне складалі падраздзяленні гэтых арганізацый у Іерусаліме, на які тады не распаўсюджваўся ізраільскі суверэнітэт. Паколькі большую частку ЦАХАЛ склалі члены «Хаганы», ён у асноўным захаваў яе арганізацыйную будову.
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads