Узброеныя сілы Азербайджана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Узброеныя сілы Азербайджана
Remove ads

Узброеныя сілы Азербайджана (азерб.: Azərbaycan Silahlı Qüvvələri) — дзяржаўная ваенная арганізацыя, прызначаная для ўзброенай абароны свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Азербайджанскай Рэспублікі.

Хуткія факты Узброеныя сілы Азербайджана, Дата заснавання ...
Remove ads

Органы вышэйшага ваеннага кіравання

Вярхоўным галоўнакамандуючым узброеных сіл Азербайджанскай Рэспублікі з’яўляецца прэзідэнт. Ён прымае рашэнне аб увядзенні надзвычайнага становішча ў краіне, абвяшчэнні вайны, прымяненні ўзброеных сіл і заключэнні мірных пагадненняў. Адміністрацыйнае кіраванне ўзброенымі сіламі ажыццяўляецца Міністэрствам абароны, а аператыўнае — генеральным штабам. У дачыненні да ўзброеных сіл Азербайджана дзейнічае Канстытуцыя, ваенная дактрына, а таксама канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, у якой сфармуляваная абарончая палітыка Азербайджана, уключаючы пытанні адносна тэрытарыяльнай цэласнасці краіны і асабліва Нагорнага Карабаха.

Remove ads

Структура

У склад УС Азербайджана ўваходзяць:

Сухапутныя войскі

Сухапутныя войскі Азербайджана, прызначаныя для вядзення баявых дзеянняў пераважна на сушы. Складаюцца з мотастралковых, танкавых, артылерыйскіх і інжынерных войскаў. Колькасць асабістага складу станам на 2014 ацэньвалася ў 56 850 чалавек.

У склад сухапутных войскаў уваходзяць:

  • 5 вайсковых карпусоў (25 мотастралковых брыгад, у тым ліку 2 навучальныя);
  • 1 танкавая брыгада;
  • 1 паветрана-дэсантная брыгада;
  • 4 асобных горнастралковых палка;
  • 4 артылерыйскія брыгады;
  • 2 супрацьтанкавых артылерыйскіх палка.

ВПС і войскі СПА

Колькасць асабовага складу ВПС і СПА Азербайджана на 2014 год складала 7 900 чалавек. Арганізацыйна ВПС Азербайджана складаюцца з авіяцыі і войскаў супрацьпаветранай абароны.

У склад ВПС ўваходзяць:

  • змешаны авіяцыйны полк;
  • знішчальна-бамбардзіровачная эскадрылля;
  • знішчальная разведвальная авіяэскадрылля;
  • вучэбная авіяэскадрылля.

У склад войскаў СПА ўваходзяць:

  • 4 зенітна-ракетныя брыгады;
  • 1 зенітна-ракетны полк;
  • 2 асобных радыётэхнічных батальёна.

ВМС

Колькасць асабістага складу ВМС Азербайджана на 2014 год ацэньвалася ў 2 200 чалавек.

Пункты базавання:

Арганізацыйна ў склад ВМС Азербайджана ўваходзяць:

  • Брыгада надводных караблёў;
  • Дывізіён аховы воднага раёна;
  • Дывізіён дэсантных караблёў;
  • Дывізіён тральшчыкаў;
  • Дывізіён пошукава-выратавальных судоў;
  • Дывізіён навучальных судоў;
  • Брыгада патрульных караблёў;
  • Марская дыверсійна-разведвальная брыгада;
  • Батальён марской пяхоты;
  • Асобныя атрады дапаможных судоў;
  • Інфармацыйна-аналітычны цэнтр;
  • Ваенны суднарамонтны завод;
  • Берагавая ахова Азербайджана;
  • Брыгада патрульных караблёў;
  • Мабілізацыйны рэзерв;
  • Гандлёвы флот Азербайджана;
  • Навучальныя ўстановы;
  • Азербайджанскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча-падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў флоту і марскіх частак пагранічных войскаў;
  • Навучальны цэнтр ВМС Азербайджана — падрыхтоўка мічманаў і старшын кантрактнай службы.
Remove ads

Бюджет

Ваенныя выдаткі ў 2014 годзе склалі 3.8 млрд долараў ЗША (2003 год — 160 млн, 2010 год — 2 160 млн, 2012 год — 3 300 млн.).

Гл. таксама

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads