Узброеныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга

усе ўзброеныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга From Wikipedia, the free encyclopedia

Узброеныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Remove ads

Узброеныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, УС ДРК (фр.: Forces Armées de la République Démocratique du Congo, FARDC; ФАРДК) — ваенная арганізацыя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, прызначаная для абароны свабоды і незалежнасці дзяржавы.

Хуткія факты Узброеныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, Дата заснавання ...

Афіцыйна ДРК мае самыя вялікія ўзброеныя сілы ў Цэнтральнай Афрыцы пры насельніцтве 83 301 151 чалавек на 2018 год. Вайсковыя кадры рухтуюцца замежнымі інструктарамі, у прыватнасці, бельгійскімі. Аднак, улічваючы памеры краіны, слабы ўзровень падрыхтоўкі, нізкі баявы дух і састарэлае абсталяванне, армія не ў стане забяспечыць бяспеку на ўсёй тэрыторыі краіны. Большая частка ваеннай тэхнікі знаходзіцца ў дрэнным стане. Узброеныя сілы ўключылі ў сябе пэўную колькасць недзяржаўных узброеных фарміраванняў, якія маюць сумнеўную лаяльнасць.

На 2017 год ваенны бюджэт складаў 890 мільярдаў кангалезскіх франкаў (586 млн долараў ЗША) пры ВУП у 61,4 трыльёна кангалезскіх франкаў (40,4 млрд долараў ЗША) — 1,4 % ад ВУП. Камплектаванне на добраахвотнай аснове. Ваенізаваныя фарміраванні: паліцыя і сілы самаабароны. УС ДР Конга арганізавана ў 11 ваенных акругаў.

Колькасць сухапутных войск — 103 тыс. чалавек. Гэта 6 інтэграваных пяхотных брыгад, 3 неінтэграваныя пяхотныя брыгады, 1 артылерыйскі полк, 1 батальён ваеннай паліцыі і 27 асобных пяхотных палкоў у рэгіёнах Паўночнае і Паўднёвае Ківу з ліку былых баевікоў. Баявая эфектыўнасць многіх фарміраванняў сумніўная.

Узбраенне і ваенная тэхніка: 174 танкаў, 52 разведвальных машын, 144 БТР, 16 САУ, 125 артсістэм, 57 РСЗА. СПА складаецца з ПЗРК і зенітных гармат.

Колькасць ВМС — 6700 чал. На ўзбраенні налічваецца 16 патрульных караблёў.

Колькасць ВПС — 2550 чалавек. Самалётны парк: 4 Су-25, 1 C-130, 2 Ан-26. Верталётны парк: 7 Мі-24, 2 Мі-8, 1 AS332L Super Puma.

Акрамя арміі ў ДР Конга існуе 8-тысячная Рэспубліканская Гвардыя. Налічваецца 1 танкавы полк, 3 лёгкія пяхотныя брыгады, 1 артылерыйскі полк.

Remove ads

Літаратура

  • The Military Balance 2018, p. 457—458
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads