Украінская Народная Рэспубліка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Украінская Народная Рэспубліка
Remove ads

Украінская Народная Рэспубліка скарочана УНР (укр.: Українська Народна Республіка, у тагачасным правапісе — Українська Народня Республіка) — палітычнае ўтварэнне пачатка XX ст. на тэрыторыі сучаснай Украіны, абвешчана 7(20) лістапада 1917 года ў Кіеве Украінскай цэнтральнай радай (УЦР) як украінская нацыянальная дзяржава ў складзе федэратыўнай Расіі, з 9(22) студзеня 1918 — незалежная дзяржава.

Хуткія факты Украінская Народная Рэспубліка, Сталіца ...

29 красавіка 1918 года генерал Павел Скарападскі пры падтрымцы германскіх войск скінуў УЦР і ліквідаваў УНР, замест якой абвешчана Украінская дзяржава (Гетманшчына). У снежні 1918 года УНР адноўлена Украінскай дырэкторыяй.

У 1918—1920 гадах УНР знаходзілася ў процістаянні з РСФСР, Украінскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай (УССР) і белагвардзейскім урадам генерала Антона Дзянікіна, была ў саюзе з краінамі аўстра-германскага ваеннага блоку і Польшчай.

У студзені-лістападзе 1919 года існавала Саборная Украіна — аб’яднанне УНР і Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі (створана ў лістападзе 1918 года ў Галіцыі).

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года большасць украінскіх этнічных земляў увайшла ў склад УССР і Польшчы.

Урад УНР да 1965 года існаваў у эміграцыі пад кіраўніцтвам С. Пятлюры (да 1926), потым А. Лявіцкага і С. Вятвіцкага.

Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads