Расійская рэспубліка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Расійская рэспубліка
Remove ads

Расійская рэспу́бліка (руск. дарэф. Россійская Республика) — назва Расіі з 1 верасня па 25 кастрычніка 1917 года. Абвешчана пастановай Часовага Урада ад 1 (14) верасня 1917 года[1]. 5 (18) студзеня 1918 года Усерасійскі Устаноўчы сход у законе пра зямлю зацвердзіў назву «Расійская рэспубліка», а затым абвясціў Расію дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікай (аднак гэта не мела практычнага значэння, бо яшчэ да гэтага Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт абвясціў федэратыўны лад Расійскай Савецкай рэспублікі. Словазлучэнне «Расійская Рэспубліка» сустракаецца ў Канстытуцыі 1918 года два разы (арт. 10 і арт. 20), адзін раз «Расійская Савецкая Рэспубліка» (арт. 2), а ў астатніх выпадках Расія ў гэтым дакуменце называецца «Расійская Сацыялістычная Федэратыўная Савецкая Рэспубліка».

Хуткія факты Расійская рэспубліка, Сталіца ...
Хуткія факты Гісторыя Расіі, Усходнія славяне, русы ...
Remove ads

Дзяржаўны лад

Дзяржаўная структура Расійскай рэспублікі складалася з часовых органаў дзяржаўнай улады.

  • Часовы ўрад з'яўлялася найвышэйшым органам выканаўчай і заканадаўчай улады. Узначальваўся міністрам-старшынём і было заклікана кіраваць краінай да склікання Устаноўчага сходу. Міністры-старшыні — князь Георгій Львоў (з 14 сакавіка па 6 жніўня 1917 года н. ст.) і Аляксандр Керанскі (з 6 жніўня 1917). Часовы Урад страціў уладу ў выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года;
  • Часовы савет Расійскай Рэспублікі — часовы парламент (Прадпарламент), спачатку закліканы быць заканадаўчым органам да склікання Устаноўчага сходу, але пазней стаў толькі дарадчым органам пры Часовым Урадзе. Старшыня — М. Д. Аўксенцьеў. Быў распушчаны Саветам Народных Камісараў.

Апроч таго, Часовым Урадам быў утвораны шэраг камісій, у якіх распрацоўваліся праекты будучага дзяржаўнага ладу Расіі, у тым ліку новых асноўных законаў (канстытуцыі). Дзеялі і практычна ўсе ўстановы Расійскай імперыі, у прыватнасці Урадаўнічы Сенат, распушчаны пазней бальшавікамі паводле Дэкрэту пра суд № 1.

Remove ads

Беларускія нацыянальныя арганізацыі

У перыяд 19051917 гадоў з пачаткам росту нацыянальных рухаў у Расіі шматлікія палітычныя арганізацыі беларускага кірунку, разам з рухамі іншых не-расійскіх народаў Расіі, выказвалі ідэі пра будучую дэмакратызацыю ў Расіі, у выніку якой у Расіі будзе ўтвораная федэрацыя, а беларускія землі ў ёй атрымаюць статус аўтаноміі. Падобны шлях развіцця Расіі і Беларусі бачыла, напрыклад, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, якая, аднак, ужо ў 1918 годзе падтрымала абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.

Ужо пасля канца існавання Расійскай рэспублікі і прыходу ёй на змену савецкай улады шэраг беларускіх нацыянальных арганізацый першапачаткова прытрымліваліся думкі пра аднаўленне не-савецкае федэратыўнай Расіі, у якой Беларусь мела б аўтаномію на рэспубліканскай аснове[2][3]. Падобныя планы таксама падзялялі расійскія эсэры і яўрэйскія сіяністы[2].

У снежні 1917 года Усебеларускі з'езд сфармуляваў ідэю стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі як аўтаноміі ў складзе Расіі[3]

Remove ads

Зноскі

Гл. таксама

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads