Уладзімір Іванавіч Коваль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Іванавіч Коваль (нар. 7 студзеня 1952, в. Адэльск, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага і рускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (2000), прафесар (2002).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1974), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1981).
Працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (філалагічны факультэт, кафедра рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства, з 1990 — загадчык кафедры, у 1989—1990 — загадчык кафедры рускай мовы як замежнай, 1985—1989 — намеснік дэкана).
Навуковыя інтарэсы: лексіка і фразеалогія рускай і іншых славянскіх моў; этналінгвістыка; гендарная лінгвістыка; этнакультурная інтэрпрэтацыя літаратурна-мастацкіх і фальклорных тэкстаў.
Remove ads
Узнагароды
Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2008).
Бібліяграфія
- Фразеология народной духовной культуры в деривационно-семантическом аспекте : диссертация … доктора филологических наук : 10.02.01 ; 10.02.02 : защищена 18.05.1999 : утверждена 12.01.2000 / Коваль Владимир Иванович. — Минск, 1999.
- Народныя ўяўленні, павер’і і прыкметы : даведнік па ўсходнеславянскай міфалогіі / У. І. Коваль. — Гомель, 1995.
- Текст и язык: поиски истоков / В. И. Коваль. — Минск, 2012.
- Фразеология народной духовной культуры: состав, семантика, происхождение / В. И. Коваль. — Минск, 2011.
- Язык и текст в аспекте гендерной лингвистики / В. И. Коваль. — Гомель, 2007.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads