Уладзімір Іванавіч Крылоў
савецкі і беларускі матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Іванавіч Крылоў (14 снежня 1902, вёска Красны Яр, Самарская вобласць, Расія — 31 жніўня 1994) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1951), прафесар (1951), акадэмік АН БССР (1956).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (1928), дзе ў 1929—1956 гадах працаваў выкладчыкам, загадчыкам кафедры. У 1956 годзе быў абраны акадэмікам АН БССР па Аддзяленні фізіка-матэматычных і тэхнічных навук. З 1957 года — у БССР, становіцца загадчыкам лабараторыі Інстытута фізікі і матэматыкі АН БССР, а ў 1959 годзе М. П. Яругін і У. І. Крылоў на базе матэматычных лабараторый Інстытута фізікі і матэматыкі АН БССР арганізуюць Інстытут матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР (з 1965 года — Інстытут матэматыкі), дзе У. І. Крылоў да 1987 года загадвае лабараторыяй і адначасова да 1974 года з’яўляецца намеснікам дырэктара па навуковай рабоце. Адначасова ў 1957—1975 гадах — загадчык кафедры БДУ. З 1987 года — саветнік пры дырэкцыі Інстытута матэматыкі.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Адзін з заснавальнікаў правядзення шырокіх даследаванняў па вылічальнай матэматыцы ў СССР. Распрацаваў новыя метады лікавага інтэгравання і інтэгральных пераўтварэнняў. Ініцыятар стварэння ў беларускіх ВНУ кафедр вылічальнай матэматыкі, тым самым быў фактычна створаны новы кірунак ва ўніверсітэцкай навуцы БССР.
Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 24 манаграфій, даведнікаў і навучальных дапаможнікаў.
Remove ads
Асноўныя працы
- Приближенные методы высшего анализа. 5 изд. М.; Л., 1962 (совм. с Л. В. Канторовичем).
- Приближенное вычисление интегралов. М., 1967.
- Методы приближенного преобразования Фурье и обращения преобразования Лапласа: Справочная книга. М., 1974 (совм. с Н. С. Скоблей).
- Вычислительные методы. М., 1976. Т. I; 1977. Т. II (разам з У.Бабковым і П.Манастырным).
- Начала теории вычислительных методов. Мн., 1982 (разам з У.Бабковым і П.Манастырным).
- Математический анализ: Ускорение сходимости. М., 1988.
Ушанаванне

Ордэн «Знак Пашаны» (1951), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), ордэн Дружбы народаў (1982). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1968). Дзяржаўная прэмія БССР 1978 г. за навучальныя дапаможнікі для ВНУ «Вычислительные методы высшей математики» і «Вычислительные методы», апублікаваныя ў 1972—1977 (у сааўт.).
Remove ads
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 6 жніўня 2024.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads