Уладзімір Іванавіч Півавараў

дзяржаўны дзеяч, фізік From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Іванавіч Півавараў
Remove ads

Уладзі́мір Іва́навіч Півава́раў (1904, в. Сямінаўка Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) — 28 студзеня 1941, п. Усць-Уса Комі АССР) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, наркам асветы БССР (1937—1938), фізік.

Remove ads

Біяграфія

У 1924 годзе скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, працаваў настаўнікам, дырэктарам сямігодкі ў Мазырскім раёне. У 1930 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт БДУ. У 1930—1932 гадах аспірант АН БССР, у 1935 годзе — аспірант АН СССР. У 1936 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па раздзелу геафізікі.

Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам фізіка-тэхнічнага Інстытута АН БССР. З 21 кастрычніка 1937 года — наркам асветы БССР.

2 ліпеня 1938 года арыштаваны. 28 студзеня 1940 года выключаны з партыі. Рашэннем Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 29 мая 1940 года асуджаны на 15 гадоў папраўча-працоўных работ. Пакаранне адбываў у Комі АССР. Памер 28 жніўня 1941 года ў пасёлку Усць-Уса Комі АССР. Месца пахавання невядома.

Рэабілітаваны 25 снежня 1954 года.

Быў жанаты, гадаваў трох дзяцей.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads