Уладзімір Іванавіч Свідзінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Іванавіч Свідзі́нскі (20 мая 1923, Віцебск — 16 сакавіка 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковай роты, гвардыі малодшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (17.10.1943).

Remove ads
Біяграфія
Да вайны працаваў слесарам на ігольным заводзе ў Віцебску.
У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Бранскім, Цэнтральным, 3-м Беларускім, 1-м Украінскім франтах. У 1942 г. скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Камандзір стралковай роты гвардыі малодшы лейтэнант У. І. Свідзінскі вызначыўся ў верасні 1943 г. пры фарсіраванні Дняпра на поўнач ад Кіева. 3 групай байцоў пад агнём праціўніка дасягнуў процілеглага берага, захапіў і ўтрымаў плацдарм да пераправы батальёна. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 17.10.1943 г.
Загінуў у баі на тэрыторыі Германіі 16.03.1945 г. Пахаваны ў Львове.
Remove ads
Памяць
- У Віцебску імем Героя названа вуліца
- На тэрыторыі завода, дзе працаваў У. І. Свідзінскі, устаноўлены бюст (1967, скульптар Д. Генеральніцкі), на будынку галоўнага корпуса завода — мемарыяльная дошка.
- Кожны год праводзіцца юнацкі турнір па футболу на прыз Героя Савецкага Саюза У. І. Свідзінскага.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads